Ордэн Трох зорак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: it:Ordine delle Tre Stelle
д вікіфікацыя
Радок 2:
'''Ордэн Трох Зорак''' (''Triju Zvaigžņu ordenis'')- найвышэйшая ўзнагарода [[Латвія|Латвійскае Рэспублікі]].
 
Ордэн Трох Зорак пад дэвізам "«Per aspera ad astra"» ("«Празь церні да зорак"») быў заснаваны з ініцыятывы міністра замежных спраў Латвіі [[Зыгфрыдс Мейеровіч|Зыгфрыда Мейеровіча]] [[24 сакавіка]] [[1924]] года ў памяць пра стварэньне латыскай дзяржавы [[18 лістапада]] [[1918]] года. Пасьля акупацыі Латвіі [[СССР|Савецкім зьвязам]] ордэн перапыніў сваё існаваньне. Па ўзнаўленьні незалежнасьці Латвіі ўзнагароджаньне ордэнам было адноўлена [[25 кастрычніка]] [[1994]] года.
 
Узнагароду атрымліваюць за заслугі перад Латвіяй у грамадзкай, культурнай, гаспадарчай дзейнасці, а таксама ў дзейнасьці органаў самакіраваньня. Ордэн уручаецца як грамадзянам Рэспублікі, так і грамадзянам іншых дзяржаў. [[прэзыдэнты Латвіі|Прэзыдэнт Латвіі]], заступаючы на пасаду, таксама мае права атрымаць вышэйшую ступень ордэна й ордэнскі ланцуг. Ордэн Трох Зорак - — узнагарода маральнага характара, і таму не дае асобе, што яго атрымала, ніякіх прывілеяў.
 
Аўтарам эскізаў Ордэна стаў мастак [[Густаўс Шкілтэрс]]. Самі ордэны вырабляюцца на [[Летувіскі манэтны двор|Летувіскай меньніцы]] (манэтным двары), а стужкі прывозяцца з [[Данія|Даніі]]. На сучасных ордэнах, у адрозьненьні ад папярэдніх, стаіць дата іх узнаўленьня, а таксама зьменены шрыфт тэкста.
 
[[Файл:Orden Troch Zorak Nahrudny znak.jpg|міні|250пкс|зьлева|Нагрудны знак Ордэна з надпісам "«Par Tēviju"» ("«За Айчыну"»)]]
Ордэн Трох Зорак уяўляе зь сябе белы эмаляваны крыж з залатой аблямоўкай. На пярэднім баку ў цэнтры знаходзіцца сіні эмалевы мэдальён з трыма зоркамі. У цэнтры з адваротнага боку крыжа - — пазалочаны мэдальён з дэвізам "«Per aspera ad astra"» й надпісам "«Latvijas Republika - — 1918.g. 18. novembris"».
 
Ордэн мае пяць ступеняў. Асоба, узнагароджаная Ордэнам І ступені, называецца камандзерам вялікага крыжа; асоба, узнагроджаная ордэнам ІІ ступені - — старшым афіцэрам; асоба, узнагроджаная ордэнам ІІІ ступені - — камандзерам; асоба, узнагроджаная ордэнам ІV ступені - — афіцэрам; асоба, узнагроджаная ордэнам V ступені - — кавалерам. У якасьці асобай узнагароды камандзер вялікага крыжа можа атрымаць і ордэнскі ланцуг. Ордэн таксама мае ганаровыя знакі трох ступеняў: І ступень - — залаты знак, ІІ ступень - — срэбны, ІІІ ступень - — бронзавы.
 
Ад [[1999]] года існуе Братэрства Ордэна Трох Зорак, у якое ўваходзяць усе асобы, узнагароджаныя ордэнам, незалежна ад ягоных ступеняў.