Гісторыя Харватыі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vojt V (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 8:
[[Выява:Oton Ivekovic, Dolazak Hrvata na Jadran.jpg|міні|[[Отан Івэкавіч]], ''Прыход харватаў на Адрыятыку'']]
 
З канца [[6 стагодзьдзе|6 стагодзьдзя]] тэрыторыя сучаснай Харватыі цярпела ад нападаў качавых [[авары|аварскіх]] і [[славяне|славянскіх]] плямёнаў. Харваты і іншыя славяне прыйшлі на [[Балканская паўвыспа|Балканскую паўвыспу]] ў [[7 стагодзьдзе|7 стагодзьдзі]]. Паводле [[імпэратар]]а [[Бізантыя|Бізантыі]] [[Канстанцін VII Багранародны|Канстанціна VII Багранароднага]] раней племя харватаў жыло за [[Карпаты|Карпатамі]] ў мясцовасьці, якую называлі Вялікай ці Белай Харватыяй. (Цяперашняя [[Галіччына]] ва [[Украіна|Ўкраіне]]). Харваты перамаглі авараў і на запрашэньне імпэратара [[Іраклій|Іраклія]] аселі на [[Балканская паўвыспа|Балканах]], засяліўшы найперш тэрыторыю [[Адрыятычнае мора|адрыятычнага]] ўзьбярэжжа (Далматыйская Харватыя, Прыморская Харватыя), а пазьней, пасьля заняпаду аварскай дзяржавы, і Ніжнюю [[Панонія|Панонію]] (Панонская Харватыя, Пасаўская Харватыя). У [[9 стагодзьдзе|9 стагодзьдзі]] ўладары Панонскай і Далматыйскай Харватыя апынуліся ў залежнасьці ад [[Імпэрыя франкаў|імпэрыі франкаў]]. Спробы авалодаць Далматыйскай Харватыяй рабілі таксама [[Вэнэцыя]] і [[Бізантыя]].
У [[867]] годзе [[Базыль І]] вызваліў з [[арабы|арабскай]] аблогі горад Рагузу ([[Дуброўнік]]), пасьля чаго ён аднавіў Бізантыйскую ўладу на Далматыйскім узьбярэжжы і стварыў там [[тэма (тэрытарыяльная адзінка)|тэму]] [[Далмацыя]]. Паводле загаду імпэратара далматыйскія гарады [[Спліт]], [[Задар]] (цэнтар тэмы), [[Трогір]] павінны былі плаціць падаткі харвацкаму ўладару.