Дзяды: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
дапаўненьне
Радок 1:
[[Выява:Dziady (silver coin)r.gif|міні|200пкс|Беларуская [[манэта]] "[[Дзяды (манэта)|Дзяды]]", 20 рублёў, рэвэрс]]
'''Дзяды́''' — [[славяне|славянскі]] народны памінальны абрад, рытуальная вячэра ў памяць памерлых продкаў. Дзядамі таксама называлі дзень, калі адбываўся абрад, і нябожчыкаў, якіх ушаноўвалі.
 
== Гісторыя ==
 
Паходзяць Дзяды з дахрысьціянскага ўсходнеславянскага звычаю [[трызна|трызны]], зьвязаны з [[культ продкаў|культам продкаў]]. Пазьней абрад ускладніўся напластаваньнем [[Хрысьціянства|хрысьціянскага]] культу. Дзяды спраўлялі ў пэўныя дні, у залежнасьці ад мясцовасьці па некалькі разоў на год, часьцей вясной і ўвосень. Галоўнымі былі Зьмітраўскія Дзяды (асяніны) у суботу перад Зьмітравым днем ([[26 кастрычніка]]) па [[стары стыль|старым стылі]]), а таксама на [[радаўніца|радаўніцу]], перад [[масьленіца]]й, [[сёмуха]]й. На Дзяды гатавалі рытуальныя стравы (7 і болей няцотных сьвяточных і абрадавых страў). Абавязковымі былі [[куцьця]], [[клёцкі]], [[бліны]], [[мяса]], [[яечня]]. Паводле звычаю, ад кожнай стравы ў асобны посуд адкладвалі па кавалачку для нябожчыкаў і пакідалі на ноч: лічылася, што душы памерлых продкаў, якія прыходзяць на Дзяды, трэба пачаставаць.<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=31129 Дзяды] // [[Наша Ніва]], 31 кастрычніка 2009 г.</ref> А пасьля вячэры са стала не прыбіралі — для таго, каб памерлыя маглі за ім пасядзець у цішыні.
 
== Сучаснасьць ==
 
У сучаснай [[Беларусь|Беларусі]] [[праваслаўныя]] адзначаюць Дзімітраўскую памінальную суботу ў першую суботу перад [[8 лістапада]]. [[Каталікі]] ўспамінаюць усіх памерлых вернікаў [[2 лістапада]]. Пачынаючы з [[30 кастрычніка]] [[1988]] году Дзяды набылі грамадзкую значнасьць — штогод адбываецца шэсьце на [[Курапаты]] ў памяць аб ахвярах камуністычнае ўлады.
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Каталіцкія сьвяты]]