Падляскае ваяводзтва (1513—1795): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 14:
| БуйныяГарады =
| ДатаЎтварэньня =
| Кіраўнік = гл. [[Падляскае ваяводзтва#Урадоўцы|Урадоўцы]]
|Назва пасады кіраўніка = Ваяводы
| Кіраўнік2 =
|Назва пасады кіраўніка2 =
Радок 50:
}}
 
'''Падляскае ваяводзтва''' ({{мова-la|Palatinatus Podlachiae}}), таксама вядомае як ''Падляска-Берасьцейскае'', ''Наднарвенскае ваяводзтва''<ref>Падляшскае ваяводства // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 384</ref> — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў [[ВКЛ|Вялікім Княстве Літоўскім]], з [[1569]] року ў складзе [[Каралеўства Польскае|Каралеўства Польскага]]. Сталіцай ваяводзтва зьяўлялася [[места]] [[Дарагічын]].
 
Гербам ваяводзтва былі аб'яднаныя гербы: польскі і літоўскі — арол без кароны ў чырвоным полі і [[Пагоня]].
 
== Гісторыя ==
* [[29 жніўня]] [[1513]]: вылучылася з [[Троцкае ваяводзтва|Троцкага ваяводзтва]]. Ахоплівала [[Падляшша]] (Дарагічынскі, Мельніцкі і Бельскі паветы) і Берасьцейскую зямлю (Берасьцейскі, Камянецкі і Кобрынскі паветы).
* [[1566|1565/66]]: на базе Берасьцейскай зямлі стварылі [[Берасьцейскае ваяводзтва]] (імаверна, яшчэ раней гэтая тэрыторыя вярнулася ў склад Троцкага ваяводзтва).
* [[1569]]: згодна з умовамі [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] перайшло пад уладу Каралеўства Польскага.
* [[1795]]: у выніку [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] спыніла сваё існаваньне.
 
== Адміністрацыйны падзел ==
Пасьля адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 рокаў ваяводзтва падзялялася на тры паветы — Дарагічынскі, Мельніцкі і Бельскі.
 
[[Ваяводзкі соймік]] праводзіўся ў Дарагічыне. [[Павятовы соймік|Павятовыя соймікі]] праходзілі ў Дарагічыне, [[Мельнік]]у і [[Бельск]]у. [[Паспалітае рушаньне]] склікалася ў Дарагічыне.
 
Мясцовая шляхта абірала двух дэпутатаў на [[вальны сойм]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў]], а таксама шасьцёх дэпутатаў у [[Вярхоўны трыбунал ВКЛ|Вялікалітоўскі вярхоўны трыбунал]].
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==