Складаньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 21:
 
Напрыклад,
: 5 + 4 = 5 + 1 + 1 + 1 + 1 = 6 + 1 + 1 + 1 = 7 + 1 + 1 = 8 + 1 = 9
 
==== Альгарытм складаньня шматзначных натуральных лікаў ====
Cкладаньне шматзначных лікаў у [[пазыцыйная сыстэма лічэньня|пазыцыйнай сыстэме лічэньня]] можна зьвесці да складаньня адназначных лікаў шляхам паразраднага складаньня зь пераносам, гэта значыць складаньня аднолькавых [[разрад]]аў складнікаў як асобных лікаў. Вынік складаньня разрадаў будзе значэньнем гэтага ж разраду сумы; калі ж сума разрадаў складае двухзначны лік, то бярэцца малодшы разрад, а старэйшы пераносіцца ў наступны (па нумары) разрад, гэта значыць дадаецца да сумы наступных разрадаў.
 
Такім чынам, складаньне шматзначных лікаў зьдзяйсьняецца паводле наступнага [[альгарытм]]у:
 
# скласьці наймалодшыя разрады (адзінкі). Калі вынік складаньня не перавышае 9, гэта складзе наймалодшы разрад сумы. Калі ж вынікам складаньня атрымаўся двухзначны лік, то другая (наймалодшая) лічба вызначае колькасьць адзінак у суме, а першая пераносіцца ў старэйшы разрад (дзясяткі).
# скласьці наступныя разрады (дзясяткі); калі быў перанос з папярэдняга разраду, дадаць яго да сумы. Вызначыць другую лічбу сумы, а таксама неабходнасьць пераносу гэтак жа, як і першага разраду (п.1);
# паўтараць п.2, рухаючыся ад малодшых разрадаў да старэйшых (справа налева), пакуль ня будуць складзеныя ўсе разрады складнікаў.
 
Калі разраднасьць складнікаў не супадае, то ў разрадах меншага складніка, якіх не хапае, ставяцца нулі.
 
Пры ручным складаньні лікі для зручнасьці запісваюць адзін пад адным, так, каб аднолькавыя разрады апынуліся ў адным слупку. Адзінку, якая пераносіцца ў старэйшы разрад, запісваюць над першым складнікам або проста запамінаюць.
 
Напрыклад,
 
<table cellspacing=0 style="font-size: 17px">
<tr>
<td style="font-size: 11px">1</td>
<td style="font-size: 11px">1</td>
<td style="font-size: 11px">1</td>
<td style="font-size: 11px"></td>
<td style="font-size: 11px"></td>
<td style="font-size: 11px">1</td>
<td style="font-size: 11px"></td>
<td style="font-size: 11px"></td>
</tr>
<tr>
<td rowspan="2">+</td>
<td>9</td>
<td>7</td>
<td>5</td>
<td>2</td>
<td>6</td>
<td>3</td>
<td>4</td>
</tr>
<tr>
<td></td>
<td>4</td>
<td>5</td>
<td>4</td>
<td>1</td>
<td>8</td>
<td>2</td>
</tr>
<tr>
<td style="border-top-width: 1px; border-top-style: solid; border-color: black">1</td>
<td style="border-top-width: 1px; border-top-style: solid; border-color: black">0</td>
<td style="border-top-width: 1px; border-top-style: solid; border-color: black">2</td>
<td style="border-top-width: 1px; border-top-style: solid; border-color: black">0</td>
<td style="border-top-width: 1px; border-top-style: solid; border-color: black">6</td>
<td style="border-top-width: 1px; border-top-style: solid; border-color: black">8</td>
<td style="border-top-width: 1px; border-top-style: solid; border-color: black">1</td>
<td style="border-top-width: 1px; border-top-style: solid; border-color: black">6</td>
</tr>
</table>
 
Такое складаньне завецца складаньнем «у слупок». Гэтак жа можна скласьці тры ці болей лікаў. У такім выпадку пераносіцца ў наступны разрад можа ня толькі 1, а і большы лік. Напрыклад,
 
<table cellspacing=0 style="font-size: 17px">
<tr>
<td style="font-size: 11px">1</td>
<td style="font-size: 11px">2</td>
<td style="font-size: 11px">1</td>
<td style="font-size: 11px">3</td>
<td style="font-size: 11px"></td>
</tr>
<tr>
<td rowspan="4">+</td>
<td>5</td>
<td>7</td>
<td>0</td>
<td>8</td>
</tr>
<tr>
<td></td>
<td></td>
<td>1</td>
<td>7</td>
</tr>
<tr>
<td></td>
<td>6</td>
<td>5</td>
<td>7</td>
</tr>
<tr>
<td>7</td>
<td>6</td>
<td>6</td>
<td>9</td>
</tr>
<tr>
<td style="border-top-width: 1px; border-top-style: solid; border-color: black">1</td>
<td style="border-top-width: 1px; border-top-style: solid; border-color: black">4</td>
<td style="border-top-width: 1px; border-top-style: solid; border-color: black">0</td>
<td style="border-top-width: 1px; border-top-style: solid; border-color: black">3</td>
<td style="border-top-width: 1px; border-top-style: solid; border-color: black">1</td>
</tr>
</table>
 
=== Складаньне цэлых лікаў ===