Ян Вісьліцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне спасылак на крыніцы - пажадана пазначаць аўтара артыкула
Радок 1:
'''Ян Вісьліцкі''' ([[1485]]—[[1490]] — [[1520]]) — сярэднявечны літаратар, пачынальнік свецкае плыні ў эпічнай паэзіі [[Польшча|Польшчы]], [[Летува|Летувы]] й [[Беларусь|Беларусі]]. Прадстаўнік новалацінскае школы паэзіі ў [[ВКЛ]]. Адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры эпохі Адраджэньня. Нарадзіўся, верагодна, на тэрыторыі летапіснае Літвы паміж [[Клецк|Клецкам]] і [[Пінск]]ам, дзе цячэ рака [[Вісьліца]]. Іншыя дасьледчыкі лічаць месцам яго нараджэньня [[Польшча|Польшчу]].<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. Мінск.: «Беларуская навука»., 2007.</ref>
 
== Біяграфія ==
Вучыўся ў Кракаўскім унівэрсітэце, уваходзіў у літаратурны гурток прафэсара [[Паўла Русін]]а, атрымаў там вучоныя ступені бакаляўра й магістра вольных мастацтваў.
 
У [[1510]]—[[1512]] гг. Ян Вісьліцкі чытаў студэнтам курсы па філязофіі [[Арыстотэль|Арыстотэля]], матэматыцы Эўкліда, рыторыцы [[Цыцэрон]]а. Пісаў спачатку хвалебныя эпіграмы сваім сябрам і апекунам, оду ў гонар [[Канстанцін Астроскі|Канстанціна Астроскага]], які камандаваў войскам у славутай [[Бітва пад Воршай|Аршанскай бітве]] (1514). Праз год Ян Вісьліцкі закончыў паэму ''«Пруская вайна»''<ref>Парэцкі Я.І., Прэнская Ю.І. [http://starbel.narod.ru/belli_pruteni.htm ЯнПаэма Вислицкий.Яна ИсторияВісліцкага Беларуси«Пруская IX—XVIIIвайна» (1516)] // Беларуская літаратура і вековлітаратуразнаўства. ПервоисточникиВып. Фрагменты1. изМн., поэмы1973. «ПрусскаяС. война»]161—175.</ref> (1516) — свой найбуйнейшы твор. Таксама піша вершаваныя ''«Ода да караля Сігізмунда»'',<ref>Жана Некрашэвіч-Кароткая. [http://media.catholic.by/nv/n29/art8.htm Ода Яна Вісліцкага ад найяснейшага ўладара Жыгімонта, караля Польшчы і г. д.] // [[Наша Вера]], [[29 сакавіка]] [[2004]]</ref> ''«Элегія да Багародзіцы Дзевы Марыі»'',<ref>Жана Некрашэвіч-Кароткая. [http://media.catholic.by/nv/n15/art9.htm У вянок цноты й чысьціні] // [[Наша Вера]], [[15 студзеня]] [[2001]]</ref> ''«Эпіграма на зайдзросніка»''.
 
== «Пруская вайна» ==
Радок 20:
''тваёй велічнай Вільні Літоўскай<ref>Размова ідзе пра ваенны трыумф Жыгімонта й яго войска, якое [[22 верасьня]] [[1514]] года ўвайшло ў [[Вільня|Вільню]], здабыўшы перамогу [[Бітва пад Воршай|пад Воршай]].</ref>...»''</br>
|-
| style="text-align: left;" | Урвак з ''«Прускай вайны»''.<ref>Жана Некрашэвіч-Кароткая. [http://media.catholic.by/nv/n29/art7.htm Дзень Перамогі, асвечаны Маці Божай] // [[Наша Вера]], [[29 сакавіка]] [[2004]]</ref>
|}
Паэма складаецца з трох частак, альбо паводле тагачаснае тэрміналёгіі, з трох кніг:
Радок 41:
Пераклад гераічнае паэмы на беларускую быў зроблены ў [[2006|2006 годзе]] Жаннай Нэкрашэвіч-Кароткай. Тэксты ў кнізе друкуюцца паралельна: на лацінскай мове й ў перакладзе на беларускую.<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=306 Новыя кнігі] // [[Наша Ніва]], [[13 студзеня]][[2006]]</ref>
 
== Крыніцы й заўвагі ==
{{зноскі}}
{{Пісьменьнікі й паэты Беларусі}}