Ян Вісьліцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 11:
* Першая частка - паэтычная прэлюдыя, экспазіцыя да [[гераічны эпас|гераічнага эпасу]], зварот да алімпійскіх багоў і музы эпічнай паэзіі Каліопы з просьбай удыхнуць у грудзі паэта натхненьне для праслаўленьня караля т вялікага князя [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонта I]], яго слаўны дзеда [[Ягайла|Ягайлы]], дынастыі Ягелонаў. Паэт называе іх мэтафарычна «сармацкімі каралямі», умоўна-паэтычна далучаючыся да антычных мітаў пра сармацкае паходжаньне славянскіх народаў.
 
* Другая частка паэчыпаэмы анатавана аўтарам так: ''«Кніга другая пакажа Літвы лясістай прасторы, слаўны народ той, адкуль мужны Ягайла пайшоў»''. Яна прысьвечана гісторыі заваяваньня крыжакамі прусаў, апісаньню агрэсіўнай палітыкі нямецкага Ордэна да сваіх суседзяў, падрыхтоўцы й хадзе самой [[Бітва пад Грунвальдам|Грунвальдскай бітвы]].
 
У якасьці гістарычных крыніцаў паэт выкарыстоўваў ''«Гісторыю Польшчы»'' [[Ян Длугаш|Яна Длугаша]], лісты караля Ягайлы, народныя легенды й гістарычныя паданьні. Ян Вісьліцкі, верагодна, упершыню ў мастацкай літаратуры поруч зь [[ліцьвіны|ліцьвінамі]] згадвае і ''«беларусаў, славутых мужнасьцю ў войнах»''.
 
У апісаньні войнаў Ян Вісьліцкі выкарыстаў вопыт антычнай паэзіі, імітацыю язычніцкай міталёгіі, ствараючы вобразы-кенінгі: ''дары Цэрэры'' - збожжа, ''«Марс жорсткі паўстаў»'' - пачалася вайна
 
* Трэцяя частка паэмы прысьвечана шлюбу Ягайлы з беларускай князёўнай Соф'яй Гальшанскай. Яна, кажа паэт, ''«чароўная німфа ў краіне русінаў, Боская німфа - найпрыгажэйшая ў сьвеце дзяўчына»''. Па кантрасту зь гераічнымі вобразамі слаўных рыцараў папярэдняй часткі паэмы тут увага чытача перанесена на лірычную тэму - песьню пра любіміцу народа, добрую шляхцянку слаўнага роду Гальшанскіх, што красою сваёю пераўзышла грэцкіх багіняў і німфаў.
== Крыніцы ==
{{зноскі}}