Канстытуцыя 3 траўня 1791 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль, пунктуацыя, артаграфія
Радок 1:
[[Выява:Oryginal Konstytucji 3 maja.jpg|250пкс|міні|Арыгінальны [[рукапіс]] Канстытуцыі 3 траўня]]
'''Канстыту́цыя 3 траў́ня''', афіцыйная назва «Урадавы закон» ({{мова-pl|Ustawa Rządowa z dnia 3 maja}}) — канстытуцыя [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], прынятая на паседжаньні [[Чатырохгадовы Сойм|Вялікага Сойму]] ў Варшаве [[3 траўня]] [[1791]] году. ЁнСойм увайшоў ў гісторыю польска-літоўскай дзяржавы пад назвай чатырохгадовага канфэдэратыўнага Сойму. «Урадавы закон» стаўся перамогай так званай «патрыятычнай партыі», якая аб'ядноўвала ў сваім складзе прыхільнікаў рэформаў дзяржаўнага ладу, й істотна карэктаваў сыстэму дзяржаўнага кіраваньня, сацыяльнае разьмежаваньне ў краіне, кардынальныя правы шляхты.
 
== Перадумовы ==
[[Выява:Uchwalenie Konstytucji 3 Maja.jpg|250пкс|міні|[[Казімеж Вайнякоўскі|К. Вайнякоўскі]]. ''Прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня'']]
У кастрычніку [[1788]] году ў Варшаве быў скліканы Вялікі Сойм (пазьней атрымаў назву чатырохгадовага — з-за сваёй працягласьці). [[Расейская імпэрыя]] ў гэты час была ўцягнутая адначасова ў дзьве вайны — з [[Турцыя]]й і [[Швэцыя]]й. Гэта давала шанец прыхільнікам рэформаў правесьці пераўтварэньні ў краіне, пакуль галоўная «апякунка» [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] занятая іншымі справамі. Няспадзявана для самой сябе [[Кацярына ІІ]] згуляла на карысьць рэфарматараў, дазволіўшы злучыць Сойм у канфэдэрацыю, што аўтаматычна ліквідоўвала права «[[liberum veto]]». Да ўсёгоўсяго гэтага дадаўся той факт, што прускі кароль [[Фрыдрых]], у сваіх мэтах, падтрымаў «патрыятычную» партыю.
 
Супадзеньнем усіх гэтых абставінаў рэфарматары скарысталіся: ужо ў першы год дзейнасьці Сойму было павялічанае войска, ліквідавалася [[Пастаянная Рада]] — падкантрольны Расеі выканаўчы орган пры каралі, заключаны саюз з [[Прусія]]й. У [[1789]] годзе ў межах гэтых рэформаў была створаная спэцыяльная «Дэпутацыя па зьмене формы дзяржаўнага кіраваньня» ({{мова-pl|Deputacja do poprawy formy rzadu}}), якой было даручана распрацаваць новыя прынцыпы дзяржаўнага кіраваньня. У працэсе дзейнасьці Сойма выявілася супрацьстаяньне двух бакоў: «патрыётаў», якія імкнуліся да найбольш радыкальных рэформаў (адмена «[[Liberum Veto]]», спадчыннасьць трону, павелічэньне правоў мяшчанаў) і кансэрватараў, якія прытрыміваліся захаваньня старых гарантыяў шляхецкай вольнасьці.
 
Прыхільнікі рэформаў згуртаваліся вакол галоўных ідэолягаў «патрыятычнай» партыі — маршалка ВКЛ [[Ігнат Патоцкі|Ігната Патоцкага]], ксяндза Гуга Калянтая, прымаса Патоцкага. Распрацоўка канстытуцыі ішла патаемна ў Радзівілаўскім палацы ў Варшаве, дзе збіралісязьбіраліся ўсе прыхільнікі пераменаў.
 
Пазыцыі патрыётаў ўмацавалісяумацаваліся, калі да заканчэньня тэрміна паўнамоцтваў сойму (Сойм склікаўся тэрмінам на 2 гады) «патрыятычнай партыі» атрымалася, з аднаго боку, дамагчыся падаўжэньня яго паўнамоцтваў яшчэ на два гады і, зь іншага боку, павялічыць склад пасольскай палаты ў 2 разы шляхам правядзеньня яе давыбараў.
 
У выніку праведзеных давыбараў атрымалася суадносіны сілаў у сойме зьмяніць на карысьць групоўкі «патрыятычнай партыі», і ўжо ў пачатку [[1791]] году соймам былі прынятыя два важныя законы — закон аб рэарганізацыі соймікаў (сакавік [[1791]] году) і закон аб гарадах і аб становішчы мяшчанаў (красавік [[1791]] году).
Радок 16:
== 3 траўня 1791 году ==
[[Выява:Konstytucja 3 Maja.jpg|250пкс|міні|[[Ян Матэйка]]. ''Канстытуцыя 3 траўня'']]
Нягледзячы на моцныя пазыцыі сваёй партыі ў Сойме, «патрыёты» баяліся, што прыхільнікі захаваньня шляхецкіх гарантыяў здолеюць заблякаваць прыняцьце Канстытуцыі. У такой сытуацыі было прынятае рашэньне прызначыць абвяшчэньне канстытуцыі на [[3 траўня]], за 2 дні да афіцыйнага пачатку паседжаньняў. Паслы, прыхільнікі рэформаў, патаемна прыбылі ў Варшаву ў той час, як большасьць паслоў яшчэ не вярнулася зь велікодных вакацыяў. Замак, дзе павінна было праходзіць паседжаньне, ахоўвала каралеўская варта. Усё гэта дае падставы некаторым дасьледчыкам параўноўваць прыняцьце канстытуцыі зь дзяржаўным пераваротам. Такім чынам, пры няпоўным складзе паслоў, канстытуцыя была абвешчаная.
 
Гэта выклікала пратэсты з боку рэакцыйнага лягера, але праз 2 дні пад ціскам [[шляхта|шляхты]] і мяшчанства новая канстытуцыя афіцыйна была абвешчаная «Ўрадавым законам», і, акрамя таго, Сойм адмысловым законам усталяваў, што ўсе выступы і пратэсты супраць Канстытуцыі ня маюць ніякай сілы.