Розьніца паміж вэрсіямі «Кірыла Арлоўскі»

У [[1922]]—[[1925]] пад псэўданімамі Аршынаў, [[Муха-Міхальскі]] камандзір партызанскага аддзелу ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], кіраўнік захопу ў палон палескага ваяводы Даўнаровіча, якога змусіў падаць у адстаўку<ref>Алег Праляскоўскі, Леў Крыштаповіч. [http://21.by/papers?id=100477 На нянавiсцi i фальсiфiкацыi гiсторыi дэмакратыi не пабудуеш] // «[[Зьвязда]]», [[17 верасьня]] [[2009]]</ref>. У сьнежні [[1922]] прыбыў у [[Вялейскі павет]], 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на [[4 жніўня]] [[1924]] зарганізаваў захоп мястэчка [[Стоўпцы]]<ref>Алег Дзярновіч. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=739 «Бандыты карысталіся беларускай гаворкай...»] // [[Наша Ніва]], [[11 сакавiка]] [[2006]]</ref>. У выніку апэрацыяў Арлоўскага было забіта каля 100 чалавек.
 
У [[1930]] скончыў [[Камуністычны ўнівэрсытэт меншасьцяў Захаду імя Мархлеўскага]] ў Маскве. У [[1930]]-[[1936]] служыў у органах [[ДПУ]]-[[НКУС Беларусі]]. У [[1936]]-[[1937]] кіраўнік участку будаўніцтва каналу [[Масква-Волга]] ў горадзе [[Дзьмітраў]]. У [[1937]]—[[1938]] удзельнік [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі ў 1936-1939 гадоў|Грамадзянскае вайны]] ў [[Гішпанія|Гішпаніі]], дарадчык партызанскага корпусу рэспубліканскае арміі. З [[1939]] памочнік дырэктара Арэнбурскага (Чкалаўскага) сельгасінстытута. У сакавіку [[1941]]—траўні [[1942]] знаходўзія ў камандыроўцы па лініі НКУС у [[Кітай|Кітаі]].
 
У чэрвені [[1942]] сфармаваў і ўзначаліў разьведвальна-дывэрсійную групу [[НКДБ]], якая [[26 кастрычніка]] [[1942]] была закінутая на акупаваную нямецкімі войскамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі аддзел "Сокалы". У красавіку – траўні [[1943]] на базе аддзела пад агульным камандаваньнем Арлоўскага створаныя тры партызанскія аддзелы. [[17 лютага]] [[1943]] група партызан на чале з Арлоўскім зьнішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі: генэральнага камісара Баранавічаў [[Фрыдрых Фрэнч|Фрыдрыха Фрэнча]], гэбітскамісара [[Баранавіцкая акруга|Баранавіцкае акругі]] [[Фрыдрых Шцюр|Фрыдрыха Шцюра]] й обэргрупэнфюрэра СС [[Фэрдынанд Засарнас|Фэрдынанда Засарнаса]]. Сам Арлоўскі быў цяжка паранены, страціў кісьці абедзьвюх рук. За гэты апэрацыю [[20 верасьня]] [[1943]] атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу, ордэн Леніна і мэдаль "Залатая Зорка".
7645

зьменаў