Бабруйскае староства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
афармленьне
Радок 49:
| Код аўтамабільных нумароў =
| Катэгорыя ў Commons =
| Парамэтар1 = [[1387]] [[1793]]
| Назва парамэтру 1 = Час існаваньня
| Сайт =
Радок 57:
}}
 
'''Бабруйскае староства, Бабруйская воласьць''' дзяржаўнае ўладаньне ў [[ВКЛ]], якое займала большыя часткі сучасных [[Бабруйскі раён|Бабруйскага]] й [[Кіраўскі раён|Кіраўскага раёнаў]] [[Магілёўская вобласьць|Магілёўскае вобласьці]], а таксама прылеглыя да іх часткі [[Жлобінскі раён|Жлобінскага]] й [[Сьветлагорскі раён|Сьветлагорскага раёнаў]] [[Гомельская вобласьць|Гомельскае вобласьці]], [[Глускі раён|Глускага раёну]] Магілёўскае й [[Любанскі раён|Любанскага]] [[Менская вобласьць|Менскае абласьцёў]].
 
== Гісторыя ==
Радок 63:
Напачатку воласьць была, відаць, у [[Сьвіслацкае княства|Сьвіслацкім княстве]], якое пасьля ўваходжаньня ў ВКЛ у сярэдзіне [[14 стагодзьдзе|14 ст.]] было падзеленае на дзьве часткі паміж братамі [[вільня|віленскім]] князем [[Альгерд]]ам і [[трокі|троцкім]] князем [[Кейстут]]ам [[Гедымінавічы|Гедымінавічамі]]. Гэты падзел захаваўся й пры ўтварэньні ў [[1413]] [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага]] й [[Троцкае ваяводзтва|Троцкага ваяводзтваў]]: прыбыткі са староства дзяліліся пароўну. Воласьцю кірааў намесьнік, якога прызначаў вялікі князь звычайна зь ліку буйное шляхты ([[Глябовічы|Глябовічаў]], [[Давойны|Давойнаў]], [[Пацы|Пацаў]], [[Радзівілы|Радзівілаў]], [[Тышкевічы|Тышкевічаў]]).
 
Падчас [[Грамадзянская вайна ў ВКЛ 1432-14361432—1436 гадоў|грамадзянскае вайны ў ВКЛ]] [[1432]]-[[1436]] Бабруйская воласьць была пад уладай князя [[Сьвідрыгайла|Сьвідрыгайлы]], які ў [[15 кастрычніка]] [[1432]] захапіў [[Бабруйскі замак]]. Падтрымаў яго таксама ўладар маёнтку [[Добасна (вёска)|Добасна]] [[Дзьмітры Сякіра Друцкі]]. У [[1504]] адбылося нашэсьце на воласьць акерманскіх татараў, якія былі разьбітыя князем [[Сямён Міхайлавіч Алелькавіч|Сямёнам Міхайлавічам Слуцкім]] каля вёскі [[Ясень (Асіповіцкі раён)|Ясень]]. У [[1508]] Бабруйск і воласьць былі захопленыя [[Міхал Глінскі|Міхалам Глінскім]]. У [[1534]]-[[1535]] воласьць была разрабаваная расейскім ваяводам [[Фёдар Целяпнёў-Аўчына-Абаленскі|Фёдарам Целяпнёвым-Аўчынам-Абаленскім]].
 
У [[1560]] у Бабруйскім старостве, як і ў іншых дзяржаўных валасьцёх, праведзеная адміністрацыйная рэформа замест старажытных адзінак падаткаабкладаньня ([[дым (адзінка падаткаабкладаньня)|дымоў]]) былі ўведзеныя [[служба (ВКЛ)|службы]]. На працягу [[15 стагодзьдзе|15]]-[[16 стагодзьдзе|16 стст]]. некалькі сёлаў староства ([[Дурынічы]], [[Кісялевічы]], [[Рыньня]], [[Сьцяпы]], [[Татаркавічы]], [[Хімы]]) былі падараваныя вялікім князем розным фэадалам.
 
У [[1565]] тэрыторыя Бабруйскага староства ўключаная ў [[Рэчыцкі павет]] [[Менскае ваяводзтва|Менскага ваяводзтва]], аднак традыцыйны падзел на віленскую й троцкую палавіцы згадваецца яшчэ ў дакумантах [[валочная памера|валочнае памеры]], якая праводзілася туту [[1598]]-[[1639]]. Паводле гэтых дакумантаў, віленская й троцкая “палавіцы” налічвалі да рэформы больш за 100 службаў кожная. У склад віленскае “палавіцы” ўваходзілі ўласна Бабруйск і сёлы [[Брожа (вёска)|Брожа]], [[Валосавічы]], [[Ворсічы]], [[Гарбацэвічы]], [[Дзямідкавічы]], [[Дуброва (Бабруйскі раён)|Дуброва]], [[Ілейчыцы]], [[Кузьмічы (Любанскі раён)|Кузьмічы]], [[Ляхавічы]], [[Макаравічы]], [[Пабокавічы]], [[Панюшкавічы]], [[Полькавічы]], [[Пятровічы]], [[Тажылавічы]], найбуйнейшымі ж сярод іх былі [[Зелянковічы]], [[Кабылічы]], [[Коўчыцы]], [[Коўцічы]], [[Старыя Казловічы|Старыя]] й [[Новыя Казловічы]]. У склад троцкае паловы ўваходзілі: [[Глыбокавічы]], [[Дваранінавічы]], [[Добасна (вёска)|Добасна]], [[Жарабцы]], [[Здудзічы]], [[Міхалёва 1-е|Міхалёва]], [[Кавалёва]], [[Качэрычы]], [[Кнышэвічы]], [[Лошавічы]], [[Мікулічы (Бабруйскі раён)|Мікулічы]], [[Пагонцы]], [[Пакалічы]], [[Панкратавічы]], [[Парычы]], [[Паўлавічы (Кіраўскі раён)|Паўлавічы]], [[Стаўпішчы]], [[Хамічы]], [[Цейкавічы]], [[Чэрнін]], [[Чыркавічы]], [[Шацілкавічы]], найбуйнейшымі былі [[Аўсімавічы]], [[Варатынь]], [[Вітлін]], [[Плёсы]], [[Сякерычы]]. Асобнае дзяржаўнае ўладаньне ўтвараў маёнтак [[Любонічы]] зь сёламі [[Белевічы]], [[Казулічы]], [[Кострычы]], [[Морхавічы]], [[Падрэчча]], [[Сяргеевічы]], [[Уласавічы]]. Для правядзеньня валочнае памеры вялікім князем прызначаліся адмысловя рэвізоры (П.Кавецкi, М.Палубiнскi, Я.Корсак, ад [[1626]] - пiсар [[Рэчыцкае староства|Рэчыцкага староства]] каралеўскi рэвiзор [[Яўстах Кердзей]]).
 
У выніку валочнае памеры замест службаў было намерана 475 валокаў (у тым ліку 80 у маёнтку Любонічы), на якіх месьцілася каля 1 тысячы сялянскіх двароў. Апроч таго, у самім [[Бабруйск]]у было 409 мяшчанскіх дамоў і ў прадмесьцях 286 гаспадарак агароднікаў. Усе сяляне жылi ў 50 вёсках i сёлах Бабруйскага староства. Прыгонныя сяляне выплочвалi натуральныя i грашовыя падаткi. Згодна зь iнвэнтаром [[17 стагодзьдзе|ХVII ст.]], гэты падатак складаў: 2 капы грошай, 1 бочку аўсу, 1 бочку жыта, 2 курыцы, 1 гусак, 12 яек, 1 воз сена, 10 вазоў дроваў. Кожны ўтрымальнiк валокi быу абавязаны два разы на тыдзень працаваць на гаспадарчым двары, 12 дзён на год выконваць работы на распараджэньне валаcное адмiнiстрацыi i 4 днi на год рамантаваць ваенныя умацаваньнi ў [[Бабруйскі замак|Бабруйскiм замку]].
 
Правядзеньне валочнае памеры выклікала супраціў сялянаў, якія адмаулялiся выконваць павiннасьцi, а ў [[1611]]-[[1613]] зьнiшчылi ўсе межaвыя знакi. У справу быў змушаны ўмяшацца нават вялікі князь [[Жыгімонт Ваза]].
 
У [[17 стагодзьдзе|17]]-[[18 стагодзьдзе|18 стст.]] дзяржаўцы (намесьнікі) зваліся старостамі, а сама воласьць староствам. У [[1630]] у Бабруйску зьявілася езуіцкая рэзыдэнцыя. У розны час ім былі нададзеныя вёскі [[Гарбацэвічы]], [[Дваранінавічы]], [[Кісялевічы]], [[Рыньня]], [[Устайла]], [[Шацілкі]]. У [[1640]] жонка князя [[Канстанцін Палубінскі|Канстанціна Палубінскага]] незаконна далучыла да [[Глуская воласьць|Глускае воласьці]] некаторыя вёскі староства. У [[1643]] новазаснаванаму гораду [[Казімеж (горад)|Казімеж]] было нададзенае [[магдэбурскае права]].
 
Бабруйскае староства моцна пацярпела ў часе войнаў з казакамі й [[Расея]]й у [[1648]]-[[1667]]. Бабруйск і воласьць шмат разоў пераходзілі з рук у рукі. У [[1655]] казакамі [[Іван Залатарэнка|Івана Залатарэнкі]] быў цалкам зьнішчаны горад [[Казімеж (горад)|Казімеж]]. Быў нанесены значны ўдар каталіцтву й ўніяцтву ў воласьці, якія здолелі адрадзіцца адно напачатку [[18 стагодзьдзе|18 ст.]]
 
Пасьля далучэньня да [[Расейская імпэрыя|Расейскае імпэрыі]] ў [[1793]] са складу староства ў якасьці павятовага цэнтру вылучылі Бабруйск, а само яно паступова падзялілася на некалькі асобных маёнткаў. Былыя землі староства ў [[1796]] увайшлі ў склад [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павету]] [[Менская губэрня|Менскае губэрні]].
Радок 81:
== Намесьнікі й старосты ==
 
* [[1387]]-[[1394]] [[Скіргайла Альгердавіч]]
* ?-[[1521]] [[Мікалай Радзівіл]]
* [[1530-я]] [[Васіль Палубенскі]]
* ?-[[1539]] [[Альбрыхт Гаштаўт]]
* [[1542]]-[[1549]] [[Ян Глябовіч]]
* [[1550-я]] [[Рыгор Фат]]
* [[1561]]-[[1578]] [[Юры Юр’евіч Алелькавіч]]
* [[1580]]-[[1590-я]] [[Ян Баяноўскі]]
* ?-[[1633]] [[Пётра Трызна]]
* [[1639]]-[[1644]] [[Цэцылія Рэната Габсбург]]
* ?-[[1652]] [[Крыштап Хадкевіч]]
* [[1660-я]]-[[1679]] [[Аляксандар Гіляры Палубенскі]]
* [[1679]]-[[1685]] [[Крыштап Канстанцін Палубенскі]]
* [[1775]]-? [[Міхал Лопат]]
* ?-[[1796]] [[Міхал Сьлізень]]
 
== Крыніцы ==
 
*{{Крыніца ВКЛ|[[Вячаслаў Насевіч]]}}
*Лев Гунин. Бобруйск: историческая монография (окончена в 1985 году). История Беларуси, Литвы, Польши, России, Украины и евреев на примере одного города.
*[http://www.mlib.basnet.by/kray/bobruisk/94.html Інфармацыя пра староства]
*[http://vn.belinter.net/kraeved/15.html Вячаслаў насевіч. У СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА І РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ]
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/ЭВКЛ|1}}
 
* Лев Гунин. Бобруйск: историческая монография (окончена в 1985 году). История Беларуси, Литвы, Польши, России, Украины и евреев на примере одного города.
*Акты Виленской археографической комиссии. Вильна, 1898. Т.25. С. 114-130.
* [[Вячаслаў Насевіч]]. [http://vn.belinter.net/kraeved/15.html У складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай] // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Кіраўскага р-на. — Мн., 1997. С. 19—26
*Кернажыцкі К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і экономічнае становішча яго насельніцтва з XVII да паловы ХІХ стал.: (Фармаваньне капіталізму). Мн., 1931.
* Акты Виленской археографической комиссии. Вильна, 1898. Т.25. С. 114-130114—130.
* Кернажыцкі К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і экономічнае становішча яго насельніцтва з XVII да паловы ХІХ стал.: (Фармаваньне капіталізму). Мн., 1931.
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Бабруйску|Староства]]