Люблінская унія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: pl:Unia lubelska; касмэтычныя зьмены
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 13:
У [[1558]] годзе [[Расея]] пачала вайну зь [[Лівонскі ордэн|Лівонскім ордэнам]]. [[10 студзеня]] [[1569]] году пачаўся Люблінскі Сойм, які зацягнуўся на 6 месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Калі паслы Вялікага княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэньня уніі на непрымальных для іх умовах, яны [[1 сакавіка]] [[1569]] году пакінулі [[Люблін]]. І тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае зьнешнепалітычнае становішча Княства, польскія фэадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выданьня ўказаў аб далучэньні да [[Польшча|каралеўства Польскага]] [[Падляшша]], [[Валынь|Валыні]], Падольля й Кіеўшчыны. Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да летувіскіх і беларускіх зямель. Супольны Сейм распачаў работу, і [[1 ліпеня]] [[1569]] году быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з уніяй, Вялікае княства Літоўскае й Польшча злучаліся ў адзін дзяржаўны арганізм — Рэч Паспалітую на чале з адным выбраным гаспадаром. Кароль павінен быў даваць адну прысягу для Польшчы й для княства. Асобны сейм Вялікага княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Унія абвясьціла ўвядзеньне адзінае манэты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай. Павінна была стаць агульнай зьнешняя палітыка.
 
[[Катэгорыя:Польска-літоўскія вуніі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Польшчы]]