Кэдман: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 8:
== Гімн Кэдмана ==
[[Image:Caedmon's_Hymn_Moore_mine01.gif|thumb|450px|Адна з двух кандыдатаў на самую раньнюю копію ''«Гімна Кэдмана»''. Захоўваецца ва ўнівэрсітэцкай бібліятэцы Кэмбрыджа.]]
''«Гімн Кэдмана»'' ([http://www.wwnorton.com/nael/noa/realmedia/CademonsHymn.rm аўдыёвэрсія]<ref>[[Image:Loudspeaker.svg|11px]] The Norton Online Archive of English Literature,''Cædmon's Hymn'' recorded by Prof. Robert D. Fulk (Indiana University).[http://www.wwnorton.com/nael/noa/realmedia/CademonsHymn.rm Online], accessed 26 April 2006.</ref>) - адзіны вершаваны твор з усёй літаратурнай спадчыны пісьменьніка, які захаваўся. Паэма вядомая з дваццаці аднае манускрыптавае копіі, што робіць яе найбольш задакумэнтаваным стараангельскім творам пасьля ''«Песьні сьмерці»'' Бэды (35 сведчаньняў) і самым задакумэнтаваным творам у калекцыі перадрукаваных альбо ўласных вершаваных манускрыптаў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] ў часы англасаксонскага пэрыяду. «Гімн» мае вельмі заблытаную гісторыю свайго тэксту з усіх англасаксонскіх паэмаў, штоякія захаваліся. Варыянты гэтага твору знойдзены на двух дыялектах і ў пяці розных рэдагаваньнях (Нартумбрыйская ''aelda'', Нартумбрыйская ''eordu'', Усходнесаксонскае ''eorðan'', Заходнесаксонскае ''ylda'', і Заходнесаксонскае ''eorðe''), зь якіх усе акрамя аднаго вядомыя з трох і больш крыніцаў.
 
Паэма напісана традыцыйным алітэрацыйным вершам. Кожны радок складаецца зь дзьвух паўрадкоў. У радку чатыры моцныя націскі (пад два ў кожным паўрадку). Паўрадкі зьвязаны спаміжсобку алітэрацыяй моцнанаціскных складоў. Рыфма не ўжываецца. Такая форма верша уласьціва для ўсіх германскіх народаў.<ref>[http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/beu38?OpenDocument Бэўвульф // [[Дзеяслоў]] №1 (№38) студзень-люты 2009]</ref>