Кэдман: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Image:Whitby_Abbey_North_Yorkshire.jpg|thumb|250px|Руіны абацтва Ўітбі, дзе Кэдман мусіў жыць і працаваць]]
'''Кэдман''', '''Кэдман Ўітбіцкі''' ([[стараангельская мова|ст.-англ]]: ''Cædmon'') — самы раньні ангельскі паэт. Будучы пастухом пры абацтве Ўітбі, які тады ўзначаліваўся ігуменьняй [[Гільда з Уітбі|сьв. Гільдай]] ([[657]]—[[680]]), Кэдман першапачаткова не валодаў песеньным мастацтвам, аднак, згодна з [[Бэда Вялебны|Бэдай]], аднойчы ў сьне яму зьявіўся Нехтанейкі чалавек й загадаў сьпяваць. Кэдман пачаў адмаўляцца падкрэсьліваючы, што сьпяваць ён ня ўмее, але прачнуўшыся, ён памятаў 9 радкоў з песьні, якую ён сачыніў і прасьпяваў. Пазьней ён стаў стараным манахам і таленавітым рэлігійным паэтам.
 
Кэдман зьяўляецца аднім з дванаццаці англасаксонскіх паэтаў, якія згадваюцца ў сярэднявечных дакумэнтах і аднім з трох, літаратурныя працы якіх захаваліся й дагэтуль. Яго гісторыя ўзыходзіць да ''«[[Царкоўная гісторыя народу англаў|Царкоўнай гісторыі народу англаў]]»'' Бэды Вялебнага.<ref>[http://www.krotov.info/acts/07/3/beda04.html Библиотека Якова Кротова // Беда Достопочтенный. Церковная история народа англов. Книга четвёртая. ХХIV]</ref>