Кэдман: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 2:
'''Кэдман''', '''Кэдман Ўітбіцкі''' ([[стараангельская мова|ст.-англ]]: ''Cædmon'') — самы раньні ангельскі паэт. Будучы пастухом пры абацтве Ўітбі, які тады ўзначаліваўся ігуменьняй сьв. Хільдай ([[657]]—[[680]]), Кэдман першапачаткова не валодаў песеньным мастацтвам, аднак, згодна з [[Бэда Вялебны|Бэдай]], аднойчы ў сне яму з’явіўся Нехта й загадаў сьпяваць. Кэдман пачаў адмаўляцца падкрэсьліваючы, што сьпяваць ён ня ўмее, але прачнуўшыся, ён памятаў 9 радкоў з песьні, якую ён сачыніў і прасьпяваў. Пазьней ён стаў старанным манахам і таленавітым рэлігійным паэтам.
 
Кэдман з’яўляецца аднім з дванаццаці англасаксонскіх паэтаў, якія згадваюцца ў сярэднявечных дакумэнтах і аднім з трох, літаратурныя працы якіх захаваліся й дагэтуль. Яго гісторыя ўзыходзіць да ''«[[Царкоўная гісторыя народу англаў|Царкоўнай гісторыі народу англаў]]»'' Бэды Вялебнага. <ref>[http://www.krotov.info/acts/07/3/beda04.html Библиотека Якова Кротова // Беда Достопочтенный. Церковная история народа англов. Книга четвёртая. ХХIV]</ref>
 
Адзіным ягоным творам, які захаваўся да нашых дзён з’яўляецца ''«Гімн Кэдмана»'', дзевяцірадковая алітэрацыйная паэма ў гонар Бога, аб які ён навучыўся сьпяваць у сваім сьне. Гэтая паэма напісана на даволі своеасаблівым нартумбрыйскім дыялекце, якая адначасова лічыцца першым дакладным прыкладам старажытнаангельскае паэзіі. <ref>[http://www.krotov.info/yakov/6_bios/21/680_kaedmon.htm Библиотека Якова Кротова // Словарь святых]</ref> Таксама з’яўляецца аднім зь найранейшых помнікаў [[Германскія_мовы|германамоўнае]] паэзіі.
 
== Гімн Кэдмана ==