Верашчака: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
д спасылка
Радок 1:
'''Верашча́ка''' — традыцыйная літоўская (беларуская) й польская страва, вядомая з “саскіх” (саксонскіх) часоў, ад сярэдзіны [[18 стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]]. Пры двары караля [[Аўгуст Сас|Аўгуста III]] у [[Варшава|Варшаве]] быў славуты кухмістр Верашчака, аўтар адмысловага спосабу падаваньня [[кілбаса|кілбасы]]: кілбаса, якая падавалася «на верашчаку», рэзалася ў талерцы, перакладалася кавалкамі [[сала]] і палівалася вострай падлівай. Есьці яе трэба было лыжкай, адсюль і прымаўка: “за караля Саса лыжкай кілбаса”. У клясычнай [[польская кухня|польскай кулінарыі]] верашчака, або кілбаса па-старапольску, дагэтуль гатуецца з белай кілбасы, зваранай у [[піва|піве]] напалам з вадой, затым пакрышанай на кавалкі і вельмі хутка (каля 1 хв.) патушанай у густым заквашаным цыбулевым соўсе. Неўзабаве верашчака выйшла за межы каралеўскага двара і зазнала шэраг мадыфікацый у розных мясьцінах і сацыяльных пластах [[Польшча|Польшчы]] й [[ВКЛ]]. Напрыклад, у канцы XVIII стагодзьдзя у [[Нясьвіж|Нясьвіжы]] частавалі «каўбасой, так званай верашчакай, з соусам падрыхтаванай», наведвальнікаў бернардынскага кляштару. У адным з варыянтаў верашчака уяўляла сабою густы суп з кілбасой, [[паўгускі|паўгускамі]] ды ячнай кашай. Стравы падобнай рэцэптуры, з мясцовымі адрозненьнямі, вядомыя па ўсёй Літве (сучасная [[Беларусь]]) пад назвай верашчака, часьцей [[мачанка]]: падсмажаныя кавалачкі сала, каўбасы, сьвіныя рабрынкі з вострымі прыправамі падкалочваюць [[мука|мукой]] і тушаць у печы. На поўначна-захадзе Беларусі і ў [[Летува|Летуве]] верашчаку тушаць на [[бураковы квас|бураковым квасе]]. Ядуць як [[мачаньне]] для [[бліны|бліноў]]. Народная этымалёгія выводзіла назву ад шыпеньня, якое зыходзіць ад кілбасы пад час гатаваньня. Адной з магчымых дадатковых падстаў пашырэньня своеасаблівага “культу верашчакі” у [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]] была асоба [[Марыля Верашчака|Марылі Верашчакі]], каханай [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]].