Менскае княства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: стыль
д →‎Гісторыя: вікіф.
Радок 6:
Першым з Полацкай зямлі вылучылася Менскае ўдзельнае княства. У ім стаў княжыць сын Усяслава Глеб, які скіраваў усю сваю энэргію на пашырэньне межаў дзяржавы. У пач. [[12 стагодзьдзе|XII ст.]] у склад Менскага княства ўваходзілі [[Ворша]] і [[Копысь]]. Выказваюцца думкі, што менавіта Глеб збудаваў у гэтых [[места]]х умацаваньні.<ref name="hm">Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 37</ref> У залежнасьці ад Менску знаходзіўся [[Друцак (горад)|Друцак]].
 
Паміж сынамі Ўсяслава пачалася міжусобная барацьба, у якую ўмешваліся кіеўскія князі. У [[1105]]<ref name="hm"/> (паводле [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскага летапісу]] ў [[1104]]) на Менск напала аб'яднанае войска паўднёварускіх князёў, аднак паход ня меў посьпеху.
 
У [[1116]] Глеб Усяславіч захапіў частку зямлі дрыгавічоў, спаліў іх [[горад]] [[Слуцак]] і ўзяў людзей у палон. Гэтыя дзеяньні выклікалі незадаволеньне кіеўскага князя [[Уладзімер Манамах|Ўладзімера Манамаха]]. На Менскае і [[Друцкае княства]] быў скіраваны ўдар шматлікага войска, хаўрусьнікамі Кіева выступілі пераяслаўскі ды смаленскі князі. Пасьля двухмесячнай аблогі Менску Глеб Усяславіч накіраваў паслоў да Манамаха, які згадзіўся на перамовы. Менскі князь выйшаў з гораду са сваімі дзецьмі і дружыньнікамі да Манамаха і паабяцаў ва ўсім яго слухацца. Кіеўскі князь зрабіў Глебу настаўленьні, як ён павінны сябе паводзіць і пакінуў яму Менск.