Менскае княства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: выпраўленьне спасылак
Радок 4:
Пасьля сьмерці [[Усяслаў Брачыславіч|Ўсяслава Брачыславіча]] у [[1101]], у гісторыі Полацкага княства пачаўся пэрыяд удзельнай раздробленасьці.
 
Першым з Полацкай зямлі вылучылася Менскае ўдзельнае княства. У ім стаў княжыць сын Усяслава Глеб, які скіраваў усю сваю энэргію на пашырэньне межаў дзяржавы. У пач. [[12 стагодзьдзе|XII ст.]] у склад Менскага княства ўваходзілі [[Ворша]] і [[Копысь]]. Выказваюцца думкі, што менавіта Глеб збудаваў у гэтых [[места]]х умацаваньні.<ref name="hm">Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 37</ref> У залежнасьці ад Менску знаходзіўся [[Друцак (горад)|Друцак]].
 
Паміж сынамі Ўсяслава пачалася міжусобная барацьба, у якую ўмешваліся кіеўскія князі. У [[1105]]<ref name="hm"/> (паводле Іпацьеўскага летапісу ў [[1104]]) на Менск напала аб'яднанае войска паўднёварускіх князёў, аднак паход ня меў посьпеху.