Абворваньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вонкавыя спасылкі; катэгорыя
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д Аўтарскія правы?
Радок 1:
{{Аўтарскія правы|Хутчэй за ўсё слошнік. Ёсьць таксама на http://www.rv-blr.com/demo/mif/61}}
 
'''Абво́рваньне''' - правядзеньне вакол вёскі магічнай баразны, якая, паводле павер'яў, запыняла пашырэньне эпідэмій. У некаторых мясьцінах абрад выконваўся й у [[XX]] ст. У розных раёнах абворваньне рабілі па-рознаму. Найчасьцей старыя кабеты й цнатлівыя дзяўчаты (зрэдку ўдзельнічалі й цяжарныя жанчыны) згаворваліся й зьбіраліся разам, распраналіся, распускалі [[Валасы|валасы]], упрагаліся ў саху і праводзілі ёю замкнёную баразну вакол вёскі. Адбывалася гэта апоўначы або да ўзыходу [[Сонца]]. Калі ведалі пра выкананьне абраду, то павінны былі зачыняць вароты, дзьверы й вокны. Калі ж абворваньне рабілася таемна, то той, хто сустракаўся на шляху ўдзельнікаў абраду, мог быць забіты. Сустрэтых [[Кот|ката]], [[Сабака_(міталёгія)|сабаку]], а то і [[Карова|карову]] вяскоўцы забівалі. Звычайна праводзілі адну баразну, але бывала й тры баразны. У некаторых мясьцінах наперадзе працэсіі несьлі абраз. Дзе-нідзе ў абрадзе абворваньня удзельнічалі й хлопцы.