Ян Давід Голянд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Творчая спадчына: артаграфія
- выява, афармленьне
Радок 1:
'''Ян (Ёган) Давід Голанд''' ({{langмова-de|Johann David Holland}}; [[17 сакавіка]] [[1746]] — [[26 сьнежня]] [[1827]]) — нямецкі кампазытар і дырыгент, прыдворны капэльмайстар [[Караль_Станіслаў_Радзівіл_Караль Станіслаў Радзівіл «Пане_КаханкуПане Каханку»|Караля Станіслава Радзівіла]], выкладнік музыкі ў Віленскім унівэрсытэце.
 
== Біяграфічны нарыс ==
Нарадзіўся Я. Голанд у [[Нямеччына|ГерманііНямеччыне]], у [[Санкт-Андрэасбэрґ|Санкт-Андрэасбэрґу]]у. Магчыма вучыўся ў [[Карл_Філіп_Эмануіл_БахКарл Філіп Эмануіл Бах|Карла Філіпа Эмануіла Баха]]{{Няма крыніцы}}. Найбольш раньнія зьвесткі пра яго адносяцца да 1760-х, калі Я. Голанд лічыўся ўжо дастаткова аўтарытэтным кампазытарам. У [[1771]] уладкаваўся ў [[Гамбург|Гамбургу]], які ў той час быў адным з найбуйнейшых эўрапейскіх цэнтраў канцэртна-тэатральнага жыцьця. Голанд займаў пасаду дырэктара музыкі ў [[Царква_сьвятой_Кацярыны_Царква сьвятой Кацярыны (Гамбурґ)|царкве св.сьвятой Кацярыны]]. Творы Я. Голанда — сымфоніі, кантаты й араторыі, вакальныя й інструмэнтальныя пьесы — пастаянна выконваліся ў канцэртах, друкаваліся ў розных зборніках. Невядомыя акалічнасьці (паводле некаторых зьвестак, сьмерць жонкі) прымусілі яго «зьняцца зь месца». З другой жонкай, сьпявачкай Разінай, ён апынаецца ў Варшаве, дзе яго й напаткала запрашэньне Караля Радзівіла. Вядома, што знаёмыя Голанда (у прыватнасьці, [[Ян Дусік]]) былі вельмі задаволеныя сваёй працай у князёў Рэчы Паспалітай і, магчыма, раілі Голанду ня надта сумаваць па радзіме.
 
На пачатку 1780-х, у той час, як гаспадар [[Нясьвіж]]а [[Караль_Станіслаў_Радзівіл_«Пане_Каханку»|Караль Станіслаў Радзівіл]] запрашае Я. Голанда на пасаду дырыгента нясьвіскай капэлы, у опэрна-балетным тэатры Нясьвіжа ставяцца шматлікія клясычныя творы замежных і мясцовых аўтараў. Менавіта тут Я. Голанд упершыню звярнуўся да опэрна-балетных жанраў. [[17 верасьня]] [[1784]] у Нясьвіжы адбылася прэм'ера опэры Я. Голанда «''Агатка, або Прыезд пана''» і была прымеркаваная да візыту караля [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]]. Кароль з задавальненьнем праглядзеў спэктакаль, пазнаў сябе ў вобразе «добрага пана», які прыязджае й вырашае ўсе інтрыгі на карысьць закаханых. Пасля прэм'еры Панятоўскі меў ласку прачытаць прысутным беларускамоўны верш уласнага сачыненьня. Гэта была адна зь першых опэр, створаных і пастаўленых на Беларусі ў XVIII ст, якая набыла асаблівую вядомасьць і больш за сорак год ішла на сцэнах тэатраў Рэчы Паспалітай. Лiбрэта да опэры «Агатка» стварыў князь [[Мацей Радзiвiл]], якi сам быў музыкантам-аматарам. Опэра адрозьніваецца кампазыцыйна-драматургічнай дасканаласьцю, найбольшую эмацыянальную нагрузку ў ёй нясе музыка. Арыентаваная на клясычны стыль, яна разам з тым насычаная мясцовым нясьвіскім фальклёрам.
Радок 13:
 
== Творчая спадчына ==
[[Файл:Cyjoebagacce.jpg|thumb|Прэм'ера опэры «''Чужое багацьце нікому ня служыць''» у [[Тэатар_опэры_і_балету_(Менск)|Нацыянальным тэатры опэры і балету]]]]
 
Творчасьць Яна Давіда Голанда ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. аказала значны ўплыў на разьвіцьцё беларускай музычнай школы эпохі клясыцызму.
 
Да 2006 г. было завершанае аднаўленьне камiчнай опэры кампазытара «''Чужое багацьце нiкому ня служыць''». Сюжэт твора, упершыню пастаўленага ў 1785 г. у Нясьвiскiм тэатры магнацкага роду Радзiвiлаў, уяўляе сабой клясычны ўзор камiчнай опэры свайго часу. Кася — дачка багатага ўдаўца Чужапанка — пакахала парабка Янака. Аднак прагны бацька не жадае аддаваць дачку з зайздросным пасагам свайму халопу. Але дзякуючы фантазii Янака, Чужапанак дае згоду на шлюб. Да нашых дзён дайшлi толькi партыi першай скрыпкi i кантрабаса, а таксама вакалу з тэкстам. Пераклад арыяў i дуэтаў з польскай на беларускую мову зрабiў [[Васiль Сёмуха]], а драматург Сяргей Кавалёў аднавiў згубленыя дыялёгi. Мастацкi кiраўнiк ансамбля салiстаў «Клясык-авангард» Уладзiмер Байдаў стварыў аркестровыя аранжыроўкi, паводле складу нясьвiскага аркестра апошняй трэцi XVIII ст. Камэрная партытура опэры, дзейныя асобы ў якой усяго тры пэрсанажы, робяць твор прывабным для сучаснага тэатральнага жыцьця. 7 ліпеня 2009 г. у [[Тэатар_опэры_і_балету_(Менск)|Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры і балета]] адбылася прэм'ера опэрнага спектакля «''Чужое багацьце нікому ня служыць''».
 
Раней на беларускай мове гучала ўжо опэра Я. Голанда «''Агатка''», адноўленая ў [[1995]] «Беларускай капэлай».
 
== Літаратура ==
Радок 35 ⟶ 33:
* Скарабагатаў, В. Ян Давід Голанд і ягоная опера «Агатка, або Прыезд пана» / Віктар Скарабагатаў // Роднае слова. 1996. № 4. С. 165—166. (Анталогія беларускага раманса).
 
{{DEFAULTSORTСАРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Голанд Ян Давід}}
[[Катэгорыя:Нямецкія кампазытары]]
[[Катэгорыя:Нямецкія дырыгенты]]