Тамаза Кампанэльля: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д аднаўленьне апошняй актуальнай вэрсіі старонкі
д артаграфія
Радок 18:
| Сайт = [http://www.lib.ru/INOOLD/KAMPANELLA/ Творы на сайце lib.ru]{{ref-ru}}
}}
'''Тамаза Кампанэла''' ({{lang-it|Tommaso Campanella}} ([[5 верасьня]], [[1568]] – [[21 траўня]], [[1639]]), у хросьце '''Джаваньні Дамэніка Кампанэла''' - італьянскі [[Філязофія|філёзаф]], тэоляг, [[Астралёгія|астроляг]] і паэт. Адзін ззь першых прадстаўнікоў утапічнага сацыялізму.
 
Нарадзіўся ў [[Калябрыя|Калябрыі]] ў паўднёвай [[Італія|Італіі]]. Сын беднага й непісьменнага шаўца. У малым узросьце ўступіў у [[Ордэн_дамініканаў|Ордэн Дамініканаў]] пад мянушкай ''фра'Тамаза'' ў гонар [[Тамаш_Аквінскі|Тамаша Аквінскага]]. Вывучаў тэалёгію й філязофію. Пад уплывам эмпірыскай філязофіі Бэрнардына Тэлезія ([[1509]]–[[1588]]), які сьцвярджаўсьцьвярджаў, што ўсе рэчы ў прыродзе надзелены пачуцьцём, і што чалавечы досьвед складаецца выключна на пачуцьцёвай аснове Кампанэла піша свой першы твор ''Philosophia sensibus demonstrata'' ("Філязофія ўвасобленая ў пачуцьцях"), апублікаваная ў [[1592]].
 
У [[Нэапаль|Нэапалі]] ён пазнаёміўся з астралёгіяй. Астралягічныя спэкуляцыі стануць пастаяннае характэрнае рысай яго твораў. Ерэтычныя погляды Кампанэла прывялі яго да сутыкненьня з царкоўнымі ўладамі. Па даносу ў Інквізіцыю, яго выклікаюць у суд, дзе яго прысуджаюць да хатняга зьняволеньня ў кляштары да [[1597]].
 
ПасляПасьля свайго вызваленьня Кампанэла вяртаецца ў Калябрыю, дзе яго абвінавачваюць, як распрацоўшычка таемнае змовы супраць гішпаньскае ўлады ў яго родным мястэчку Стылё. Ідэяй Кампанэла было стварэньне грамадстваграмадзтва па прынцыпу агульнай маёмасьці. За выснову сваіх поглядаў ён браў прароцтвы Іахіма Флорскага й свае ўласныя астралягічныя назіраньні, у выніку якіх ён прадказаў надыход веку сьвятога Духа ў [[1600]] г. Будучы здраджаным двумя сваімі хаўруснікаміхаўрусьнікамі, Кампанэла быў схоплены й неўзабаве зьняволены ў Нэаплі. Прыкідваючыся звар'яцелым, ён здолеў уцячы ад [[Сьмяротнае_пакараньне|сьмяротнага пакараньня]], але быў асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне.
 
Кампанэла правёў у турме 27 год. На працягу адбываньня свайго тэрміну ён піша свае выбітныя творы: ''"Манархія Гішпаніі"'' (An monarchia Hispanorum, 1600), ''"Палітычныя афарызмы"''(Aforismi politici, [[1601]]), ''"Atheismus triumphatus"'' (Пераможны атэізм, 1605-[[1607]]), ''"Quod reminiscetur"'' ([[1606]]), ''"Metaphysica"'' (1609-1623), ''"Theologia"'' ([[1613]]-[[1624]]), і свой найвыбітнейшы твор ''"Горад Сонца"'' (у арыгінале напісаны [[Італьянская_мова|па-італьянску]] ў [[1602]]; апублікаваны на [[Лацінская_мова|лаціне]] ў [[Франкфурт|Франкфурту]] ([[1623]]) і пазьней ў [[Парыж]]ы ([[1638]])).
Радок 30:
Зрэшты, з дапамогай папы рымскага [[Папа_Ўрбан_ІІІ|Ўрбана ІІІ]], які хадатайстваў ад імя Філіпа IV, Кампанэла быў вызвалены ў [[1626]] г. Па вяртаньню ў Рым, ён цалкам рэабілітаваўся толькі ў [[1629]], дзе жыў яшчэ пяць год.
 
Тым неня менш, новаарганізваваная спроба дзяржаўнага перавароту, узначаленая аднім зь яго мінулых пасьлядоўнікаў, пагражала Кампанэла новымі праблемамі. З дапамогай усё таго ж папы Ўрбана ІІІ, ён зьбег у Францыю, дзе быў ветліва сустрэты пры двары [[Людовік_XІІІ|Людовіка XІІІ]]. З'яўляючысяЗьяўляючыся пратэжэ кардынала Рышэлье й узнагароджаны шчодрай грашовае пэнсіяй, ён правёў астатак свайго жыцьця ў кляштары Сэнт-Анорэ ў Парыжы. Яго апошняй працай была паэма ў гонар нараджэньня Людовіка XIV ''(Ecloga in portentosam Delphini nativitatem)''.
 
== Вонкавыя спасылкі ==