Тамаза Кампанэльля: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 26:
Пасля свайго вызваленьня Кампанэла вяртаецца ў Калябрыю, дзе яго абвінавачваюць, як распрацоўшычка таемнае змовы супраць гішпаньскае ўлады ў яго родным мястэчку Стылё. Ідэяй Кампанэла было стварэньне грамадства па прынцыпу агульнай маёмасьці. За выснову сваіх поглядаў ён браў прароцтвы Іахіма Флорскага й свае ўласныя астралягічныя назіраньні, у выніку якіх ён прадказаў надыход веку сьвятога Духа ў [[1600]] г. Будучы здраджаным двумя сваімі хаўруснікамі, Кампанэла быў схоплены й неўзабаве зьняволены ў Нэаплі. Прыкідваючыся звар'яцелым, ён здолеў уцячы ад [[Сьмяротнае_пакараньне|сьмяротнага пакараньня]], але быў асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне.
 
Кампанэла правёў у турме 27 год. На працягу адбываньня свайго тэрміну ён піша свае выбітныя творы: ''"Манархія Гішпаніі"'' (An monarchia Hispanorum, 1600), ''"Палітычныя афарызмы"''(Aforismi politici, [[1601]]), ''"Atheismus triumphatus"'' (Пераможны атэізм, 1605-[[1607]]), ''"Quod reminiscetur"'' ([[1606]]), ''"Metaphysica"'' (1609-1623), ''"Theologia"'' ([[1613]]-[[1624]]), і свой найвыбітнейшы твор ''"Горад Сонца"'' (у арыгінале напісаны [[Італьянская_мова|па-італьянску]] ў [[1602]]; апублікаваны на [[Лацінская_мова|лаціне]] ў [[Франкфурт|Франкфурту]] ([[1623]]) і пазьней ў [[Парыж]]ы ([[1638]])).
 
Зрэшты, з дапамогай папы рымскага [[Папа_Ўрбан_ІІІ|Ўрбана ІІІ]], які хадатайстваў ад імя Філіпа IV, Кампанэла быў вызвалены ў [[1626]] г. Па вяртаньню ў Рым, ён цалкам рэабілітаваўся толькі ў [[1629]], дзе жыў яшчэ пяць год.