Тамаза Кампанэльля: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Пісьменьнік | Імя = Тамазо Кампанэла | Арыгінал імя = Tommaso Campanella | ...'
 
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 28:
Кампанэла правёў у турме 27 год. На працягу адбываньня свайго тэрміну ён піша свае выбітныя творы: ''"Манархія Гішпаніі"'' (An monarchia Hispanorum, 1600), ''"Палітычныя афарызмы"''(Aforismi politici, [[1601]]), ''"Atheismus triumphatus"'' (Пераможны атэізм, 1605-[[1607]]), ''"Quod reminiscetur"'' ([[1606]]), ''"Metaphysica"'' (1609-1623), ''"Theologia"'' ([[1613]]-[[1624]]), і свой найвыбітнейшы твор ''"Горад Сонца"'' (у арыгінале напісаны па-італьянску ў [[1602]]; апублікаваны на лаціне ў [[Франкфурт|Франкфурту]] ([[1623]]) і пазьней ў [[Парыж]]ы ([[1638]])).
 
Зрэшты, з дапамогай папы рымскага [[Папа_Ўрбан_ІІІ|Ўрбана ІІІ]], які хадатайстваў ад імя Філіпа IV, Кампанэла быў вызвалены ў [[1626]] г. Па вяртаньню ў Рым, ён цалкам рэабілітаваўся толькі ў [[1629]], дзе жыў яшчэ пяць год.
 
Тым не менш, новаарганізваваная спроба дзяржаўнага перавароту, узначаленая аднім зь яго мінулых пасьлядоўнікаў, пагражала Кампанэла новымі праблемамі. З дапамогай усё таго ж папы Ўрбана ІІІ, ён зьбег у Францыю, дзе быў ветліва сустрэты пры двары [[Людовік_XІІІ|Людовіка ІІІXІІІ]]. З'яўляючыся пратэжэ кардынала Рышэлье й узнагароджаны шчодрай грашовае пэнсіяй, ён правёў астатак свайго жыцьця ў кляштары Сэнт-Анорэ ў Парыжы. Яго апошняй працай была паэма ў гонар нараджэньня Людовіка XIV (Ecloga in portentosam Delphini nativitatem).