Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы населеных пунктаў ды рэгіёнаў рознымі мовамі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '== Назвы населеных пунктаў ды рэгіёнаў і геаграфічных аб'ектаў рознымі мовам...'
 
Радок 5:
 
:1. Першым пазначаецца назоў на дзяржаўнай мове/мовах краіны, ў якім знаходзіцца аб'ект артыкула.
:2. Пасьля гэтага, пазначаецца назоў на тых мовах, якія ў дадзены момант маюць афіцыйны статус у аб'екце артыкула. У выпадках, калі прысутнічае канфлікт паміж мясцовай ды цэнтральнай ўладай наконт таго, ці зьяўляецца пэўная мова афіцыйнай у нейкім рэгіёне ці населеным пункце, рашэньне, ці дадаваць назоў у артыкул, ці не, прымаецца паводле пазыціпазыцыі цэнтральнай ўлады.
:3. Назвы на ўсіх іншых мовах ў пачатку артыкулуартыкула не пазначаюцца. Калі аб'ект артыкула пэўны час уваходзіў ў нейкую дзяржаву, назоў на мове такой дзяржавы можна дадаць толькі у разьдзеле «Гісторыя» з пазначэньням часу, (калі ёсьць дакладная інфармацыя) калі аб'ект артыкула уваходзіў ў склад такой дзяржавы і аўтарытэтнай крыніцы назвы у выглядзе зноскі.
:4. Калі ў этнічным складзе насельніцтва населенага пункту нацыянальная меншасьць складае болей 25% (паводле афіцыйных дадзеных апошняга перапісу насельніцтва) ад агульнай колькасьці насельніцтва дадзенага населенага пункта, можна дадаць назву на нацыянальнай мове меншасьці ў разьдзеле «Назоў».
:5. Гэтае правіла не датычыцца і не закранае артыкулаў аб населеных пунктах непрызнаных, ці часткова прызнаных дзяржаў ды тэрыторый. Усе спрэчныя пытанніпытаньні наконт непрызнаных, ці часткова прызнаных дзяржаў ды тэрыторый рашаюцца праз асобнае абмеркаваньне ці, калі ў гэтым ёсць патрэба, у галасаваньні.
 
<small>P.S. Выпраўленьні магчымых моўных памылак вельмі вітаецца. Але, калі ласка, ня зьмяняйце сутнасьці. Дзякуй. </small>