Юры Тышкевіч (біскуп): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д катэгорыя
афармленьне
Радок 1:
[[Выява:Jerzy Tyszkiewicz, bishop of Vilnius.PNG|166пкс|міні|Юры Скумін-Тышкевіч]]
 
'''Юры Скумін-Тышкевіч''' ([[1596]], [[Вішцянец]]-[[17 студзеня]] [[1656]], [[Домнаў]], цяпер [[Калініградзкая вобласьць]], [[Расея]]) - рымска-каталіцкі й палітычны дзеяч [[ВКЛ]]. Са шляхецкага роду [[Тышкевічы|Тышкевічаў]], сын [[Ян Яўстах Тышкевіч|Яна Яўстаха]] й Зоф'і зь [[Вішнявецкія|Вішнявецкіх]].
 
Навучаўся ў [[езуіты|езуіцкіх]] акадэміях у [[Вільня|Вільні]], [[Люблін]]е, [[Познань|Познані]] й [[Кракаў|Кракаве]]. Канонік кракаўскі, ад [[1626]] віленскі. Ад [[17 траўня]] [[1627]] біскуп тытулярны Мэтонэ й суфраган віленскі. Ад [[19 сьнежня]] [[1633]] ардынарый [[жамойцкая дыяцэзія|жамойцкі]], біскуп - ад [[25 чэрвеня]] [[1634]]. Дбаў пра разьвіцьцё школьніцтва, праводзіў візытацыю дыяцэзіі, чатыры разы праводзіў дыяцэзіяльныя сыноды ([[1636]], [[1639]], [[1643]], [[1647]]). У [[1637]] заснаваў [[кальварыя|кальварыю]] ў мястэчку, названым [[Жамойцкая Кальварыя]], заснаваў там кляштар [[дамінікане|дамініканаў]]. У [[1632]] кансакраваў касьцёл дамініканаў у [[Сейны|Сейнах]].
 
У [[1638]] быў легатам [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіслава Вазы]] да папежа [[Урбан VIII|Урбана VIII]], ад якога атрымаў тытул прэлата дамовага. У [[1644]] кіраваў каталіцкай дэлегацыяй у [[Торунь|Торуні]] на ''Colloquium Charitativum'' - дыскусіі пратэстантаў і каталікоў пра яднаньне вызнаньняў.
 
Ад [[9 сьнежня]] [[1649]] [[віленская дыяцэзія|біскуп віленскі]], зладзіў сынод дыяцэзіяльны, правёў візытацыю парафіяў. Падчас вайны із [[Швэцыя]]й быў у [[Каралявец|Караляўцы]].
 
== Літаратура ==
* Nitecki P. Biskupi Kościoła w Polsce: w latach 965-1999 // Słownik biograficzny, wyd. 2, — Warszawa, 2000. ISBN 83-211-1311-7. S. 458—459.
* Wileński słownik biograficzny, Bydgoszcz 2002, ISBN 83-87865-28-1. S. 412.
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Скумін-Тышкевіч, Юры}}