Нарымонт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rasool (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Rasool (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Нарымонт''' ('''Нарымунт''', '''Нарымант''', '''Глеб''') '''Гедымінавіч''' (каля [[1294]] – [[2 лютага]] [[1348]]) — другі сын вялікага князя літоўскага [[Гедымін|Гедыміна]] ад першага шлюбу.
 
Упершыню выступае ў гістарычных крыніцах у [[1331]] годзе, калі вялікі князь літоўскі [[Гедымін]] затрымаў на [[Валынь|Валыні]] [[Наўгародзкая рэспубліка|навагародскага]] архіяпіскапа Васіля, адпусьціўшы з умовай абраньня Нарымонта князем [[Наўгародзкая рэспубліка|Вялікага Ноўгарада]]. Імаверна, тады ж ахрышчаны, атрымаў [[праваслаўе|праваслаўнае]] імя Глеб. Прыбыў у [[Наўгародзкая рэспубліка|Ноўгарад]] у кастрычніку [[1333]] году, атрымаў у “кармленьне” гарады [[Ладага|Ладагу]], [[Арэшак]], [[Карэла|Карэлу]], палову [[Капор'е|Капор'я]]. Каля [[1335]] году зьехаў з [[Ноўгарад]]а, хутчэй за ўсё, каб заняць [[Полацак|полацкі]] сталец пасля сьмерці князя [[Воін|Воіна]] (у хросце Васіля, брата [[Гедымін]]а). Пакінуў у [[Наўгародзкая рэспубліка|Ноўгарадзе]] замест сябе сына Аляксандра. У [[1338]] годзе адмовіўся прыехаць на дапамогу наўгародцам дзеля адбіцьця швэдскай агрэсыі і нават адазваў Аляксандра з Арэшка. Намесьнікі Глеба-Нарымонта, аднак, заставаліся ў Арэшку да 1348 году. Каля 1338 году Глеб-Нарымонт разам з [[Полацак|полацкім]] япіскапам Грыгорам падпісаў дамову з [[Рыга|Рыгай]] (захаваўся адно дадатак, які варуе вольны гандаль па [[Дзвіна|Дзьвіне]]; раней мыльна датаваўся [[1330]] годам). Да дадатку прымацавана пячатка з выявай "[[Пагоня|Пагоні]]" - адна з найранейшых вядомых выяваў "[[Пагоня|Пагоні]]". Ускосна згадваецца як полацкі князь (“кароль”) у дамове [[Смаленскае княства|СмаленскаСмаленск]]а з [[Рыга]]й (каля [[1340]] году). Паводле “Летапісца вялікіх князёў літоўскіх”, па тэстаменьце [[Гедымін]]а атрымаў [[Пінскае княства]] “зо всеми околичностями над Припетю рекою аж до Днепра”, якое заставалася за [[Нарымонтавічы|яго нашчадкамі]] да канца [[XIV стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]]. Пад час княжаньня князя [[Яўнут|Яўнута]] ([[1341]] – [[1345]]) быў буйнейшым землеўладальнікам і, відаць, самым уплывовым князем у [[ВКЛ]]. Супраць яго і Яўнута выступілі браты [[Альгерд]] і [[Кейстут]], пасьля захопу [[Альгерд]]ам вялікакняскага стальцу ў 1345 годзе Нарымонт уцёк да цара [[Залатая Арда|Залатой Арды]] [[Джанібек|Джанібека]], а [[Альгерд]] перадаў [[Полацкае княства]] свайму сыну [[Андрэй Полацкі|Андрэю Полацкаму]]. Нарымонт вярнуўся ў [[ВКЛ]] каля [[1346]] году, у [[1347]] годзе браў удзел у выправе супраць [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскага Ордэна]]. Імаверна, ачольваў войска ВКЛ у бітве з [[крыжакі|крыжакамі]] на рацэ Страве (2 лютага 1348 году), у якой і загінуў.
 
На думку польскага дасьледчыка Пузыны, князь Глеб быў сынам Нарымонта-Давыда (тоеснага нібыта [[Давыд Гарадзенскі|Давыду Гарадзенскаму]]), сына [[Гедымін]]а, але гэтае меркаваньне не пацьверджана аніякімі крыніцамі.