Оскар Кольбэрг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д інтэрвікі, выпраўленьне спасылак
д стыль
Радок 1:
'''Оскар Кольбэрг''' ({{мова-pl|Oskar Kolberg}}; [[22 лютага]] [[1814]], вёска [[Прысуха]] [[Апочынскі павет|Апочынскага павету]] [[Келецкае ваяводзтва|Келецкага ваяводзтва]] — [[3 чэрвеня]] [[1890]]) — польскі этнограф, фальклярыст, кампазытар. Акадэмік Акадэміі ведаў у Кракаве ([[1875]]).
 
Пісаў паланэзы, мазуркі кракавякі, рабіў апрацоўкі народных песень. Аўтар опэры «Кароль пастухоў» ([[1859]]). Зьбіраў фальклёрна-этнаграфічныя матэрыялы на тэрыторыя сучасных Беларусі, Летувы і іншых краінаў. У [[1857]]—[[1890]] выдаў працу «Народ. Яго звычаі, лад жыцьця, мова, паданьні, прыказкі, абрады, забабоны, забавы, песьні, музыка і танцы». У [[1961]]—[[1990]] убачыў сьвет яго «Поўны збор працаў» у 68 тамах, у 52-м томе якога «Беларусь — Палесьсе» зьмешчаныя 723 песьні, 105 нотных запісаў, зробленых у навакольлі Менску. У разьдзеле «Народ» прыведзеныя выказваньні дасьледнікаў пра беларусаў, матэрыялы пра сацыяльнае і эканамічнае становішча беларускіх сялянаў. Большасьць матэрыялаў О. Кольбэрг узяў з працаў [[Эліза Ажэшка|Э. Ажэшкі]], П. Баброўскага, Р. Зянькевіча, [[Юзэф Крашэўскі|Ю. Крашэўскага]], А. Рыпінскага, [[Яўстах Тышкевіч|Я. Тышкевіча]], рукапісаў невядомых аўтараў. Аўтар працаў «Казкі з Палесься», «Вясельныя звычаі і абрады з Палесься» (абедзьве [[1889]]), «Этнаграфічныя замалёўкі» (т. 1—11, [[1882]]—[[1891]]).<ref>Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2002. С. 554</ref>
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2002. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3. С. 554
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кольбэрг, Оскар}}