Розьніца паміж вэрсіямі «Чатырохгадовы Сойм»

працяжнікі, стыль літаратуры
д (катэгорыя)
(працяжнікі, стыль літаратуры)
[[Image:Uchwalenie Konstytucji 3 Maja.jpg|300пкс|міні|справа|Прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня]]
 
'''Чатырохгадовы Сойм''' (іншая назва — Вялікі Сойм) — вальны Сойм [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], які адбываўся ў [[Варшава|Варшаве]] з [[6 кастрычніка]] [[1788]] па [[30 чэрвеня]] [[1792]] году. Сойм правёў шэраг радыкальных рэформаў у эканамічнай, палітычнай і сацыяльных сфэрах: увядзеньне рэкрутчыны ў [[1789]] г., арганiзаванай па тэрытарыяльным прынцыпе, павелiчэньне колькасьці войска, частковае ўраўненьне правоў мяшчан са шляхтаю, наданьне правоў габрэям і праваслаўным. Найвышэйшым дасягненьнем Сойма лічыцца прыняцьце [[Канстытуцыя 3 траўня 1791 году|канстытуцыі 3 траўня]].
 
== Палітычная сытуацыя напярэдадні Сойму ==
Пасьля [[Падзелы Рэчы Паспалітай#Першы падзел|першага падзелу]] у [[1772]] годзе Рэч Паспалітая знаходзілася пад моцным ціскам суседніх манархій, у першую чаргу [[Расея|Расеі]].
 
У жніўні 1788 па ўсёй краіне пайшлі перадсоймавыя соймікі, дзе абіраліся паслы і шляхта пісала інструкцыі. Нечакана на гэтых выбарах перамаглі апазіцыйныя сілы (як прапрускай, так і прарасейскай накіраванасьці), а прыхільнікі караля засталіся ў меньшасьці.
 
== Храналёгія ==
* [[6 кастрычніка]] [[1788]] распачалася першая кадэнцыя Сойма. Былі ўтвораныя дзьве канфэдэрацыі польская і літоўская. Маршалкам польскай канфэдэрацыі стаў Станіслаў Малахоўскі, а маршалкам літоўскай гэнэрал артылерыі Казімір Нестар Сапега.
* [[12 кастрычніка]] [[1788]] была прачытаная нота прускага пасла Бухгольца з патрабаваньнем не пачынаць вайну з Турцыяй. Гэтая нота разьбіла апазыцыю на два лягеры – прыхільнікаў прускага і расейскага двара.
* [[24 кастрычніка]] [[1788]] быў ухвалены праект ліквідацыі Вайсковага дэпартамэнту і стварэньня Вайсковай камісіі ў складзе 5 вайсковых і 12 цывільных асобаў пад кіраўніцтвам 4 гетманаў. Такім чынам, быў зьнішчаны падкантрольны расейкаму паслу вайсковы орган і створаны новы.
* [[9 сьнежня]] [[1788]] - замест дэпартамэнту спраў iншаземных Пастаяннай Рады створана Дэпутацыя замежных спраў.
* [[25 студзеня]] [[1789]] ухвалена 10-мільённая пазыка ў замежных краінаў.
* [[30 студзеня]] [[1789]] - зьліквідаваная [[Пастаянная Рада]], што скампрамэтавала сябе прарасейскай палiтыкай.
* [[26 сакавіка]] [[1789]] - Сойм ухвалiў падатак у памеры дзясятага гроша пад назвай «Ofiara wieczysta stanu rycirskiego Obojga narodow na wojsko». Гэты падатак узымаўся, як дзесяць працэнтаў з уладаньняў шляхецкiх i дваццаць працэнтаў з уладаньняў духоўных асобаў.
* [[7 верасьня]] [[1789]] - была створана «Deputacja do poprawy formy rzadu», якая мусіла займацца стварэньнем урадавага праекту і сыстэмы ворганаў, якія прйышлі б на зьмену Пастаяннай Радзе.
* [[24 лістапада]] [[1789]] створаныя «цывiльна-вайсковыя парадкавыя камiсiі», на якія былі ўскладзены шматлікія функцыі па збору і падтрыманьні войска, кантролю за мясцовымі ўладамі і шмат іншых абавязкаў. Гэтыя камісіі сталі сувязным ворганам паміж мясцовай і вышэйшай уладамі.
* [[24 сакавіка]] [[1790]] прыняты закон, які выключаў дробную шляхту з удзельнікаў павятовых соймікаў.
 
* [[16 сьнежня]] [[1790]] пачатак другой кадэнцыі Сойму. Пазбаўленьне чыншавай шляхты выбарчых правоў.
* [[18 красавіка]] [[1791]] закон аб гарадох. Мяшчане атрымалi права карыстацца правам Neminem captivabimus («асабiстай недатыкальнасьцi»), атрымалi магчымасьць займаць духоўныя, сьвецкiя i вайсковыя пасады, набываць зямлю, шляхце ж было дазволена займацца мяшчанскiмi справамi. Каралеўскiя гарады атрымалi большае самакiраваньне, права дасылаць на Сойм прадстаўнiкоў ({{мова-pl|plenipotentow}}) да Скарбавай i Палiцэйскай камiсiй з правам дарадчага голаса ў пытаньнях, што тычылiся гарадоў, гандлю i г.д.
* [[3 траўня]] [[1971]] прыняты [[Канстытуцыя 3 траўня 1791 году|«Ўрадавы закон»]] - новая канстытуцыя Рэчы Паспалітай, якая ўводзіла шэраг зьменаў у жыцьцё краіны.
* [[15 чэрвеня]] [[1791]] у Пінску зьбіраецца гэнэральная кангрэгацыя праваслаўных, якая павінна была выбраць сабе найвышэйшае духавенства, каб пазбавіцца залежнасьці ад маскоўскай патрыярхіі. Кангрэгацыя абумовіла асноўныя прынцыпы жыцьця праваслаўных у Рэчы Паспалітай і стварыла Кансысторыю найвышэйшы ворган кіраваньня праваслаўных.
* [[21 кастрычніка]] [[1791]] прынятае «Заручэньне абодвух народаў» дакумэнт, які пацьвярджаў захаваньне фэдэратыўнасьці Рэчы Паспалітай і разьмяжоўваў асноўныя ворганы гэтай дзяржавы.
* [[31 траўня]] [[1792]] Вялікі Сойм самараспусьціўся да перамогі ў вайне з Расеяй.
 
== Вынікі Сойму ==
Сойм правёў шэраг радыкальных пераўтварэньняў у розных сфэрах жыцьця Рэчы Паспалітай і стварыў перадумовы для выхаду з крызісу і эфэктыўнага разьвіцьця краіны. Аднак у той жа час Чатырохгадовы Сойм прымусіў суседнія манархіі пасьпяшацца зь ліквідацыяй і падзелам небясьпечнай суседкі.
 
== Літаратура ==
* Анішчанка Я. Інкарпарацыя. Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай. Мінск— Мн.: Хурсік, 2003. —470 с. ISBN: 985-6718-03-1
* Бардах Ю. [http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/bardach/index.htm Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.] Мінск— Мн., 2002
* Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. МінскВучэб. Дапам. – Мн.: Універсітэцкае, 1992. — 270 с.
* Kalinka W. Sejm Czteroletni. Kraków 1880. Ponowne wydanie W-wa. 1991
* Smolenski W. Ostatni rok Sejmu Wielkiego. Reprint 1897 r. Kraków. Poznan, 2006
 
[[Катэгорыя:Вялікі Сойм 1788-1792| ]]