Беларускі студэнцкі саюз: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
→‎Дзейнасьць: выпраўленьне спасылак
Радок 48:
У [[1930]]/[[1931]] навучальным годзе у БСС каля 90 сяброў, арганізацыя ладзіць пры Віленскім універсітэце супольны беларуска-летувіска-украінскі студэнцкі баль.
 
У [[1935]] годзе БСС адзначыў сваё 15-годзьдзе. “''А гадзіне 16 у залі Віленскага Унівэрсытэту пачалася ўрачыстая акадэмія. Народу зышлося многа — вялізарная заля была шчыльна запоўнена. Былі прадстаўнікі унівэрсытэцкіх уладаў, былі прадстаўнікі беларускага грамадзянства, былі студэнты беларусы, літоўцы, украінцы і інш. На фронтавай сьцяне вісеў удэкараваны беларускім нацыянальным бел-чырвона-белым сьцягам гэрб беларускага народу — Пагоня. За прэзыдыяльным сталом засеў урад Беларускага Студэнцкага Саюзу і ганаровыя сябры прэзыдыюму гэтай акадэміі. Акадэмію адкрыў кароткай, рэчовай, адпаведнай урачыстасьці, прамовай старшыня Саюзу студ. [[Мікола Шчорс|Мік.Шчорс]]''”<ref>"Пра 15-годзьдзе Беларускага Студэнцкага Саюзу" [[Беларуская крыніца]], [[15 сьнежня]] [[1935]]</ref>.
 
У ліпені [[1936]] годзе БСС зладзіла студэнцкую вандроўку па Наваградчыне. «''Экскурсія гэта пачалася ад возера Сьвітэзь, пры тым аднаго з яе ўчасьнікаў студ. В.Войтаньку паліцыя арыштавала, рэшта ўчасьнікаў былі ў аднэй з вёсак легітымаваныя яўнай і тайнай паліцыяй. Экскурсія закончылася ў Наваградку''»<ref>[[Беларуская крыніца]], [[31 ліпеня]] [[1936]]</ref>.