Зарыян Даленга-Хадакоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
д стыль
Радок 4:
 
У [[1813]]—[[1818]] падарожнічаў па [[Беларусь|Беларусі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Украіна|Украіне]]; працаваў у архівах і бібліятэках; дасьледаваў гарадзішчы ў
[[Полацак|Полацку]], [[Віцебск]]у, [[Тураў|Тураве]], [[Бабруйскі павет|Бабруйскім павеце]], каля [[Бярэсьце|Бярэсьця]], [[Гомель|Гомля]], [[Магілёў|Магілёва]], рабіў запісы фальклёру, абрадаў, мясцовых дыялектаў. [[14 сьнежня]] [[1818]] упершыню ў Беларусі атрымаў ад [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэта]] адкрыты ліст (дазвол) на права раскопак. У [[1818]] выдаў сваю галоўную працу «Пра славяншчыну да хрысьціянства», якая прынесла яму шырокую вядомасьць. У [[1819]] стаў чальцом-карэспандэнтам Варшаўскага Таварыства сяброў навук, сябрам Пецярбургскага Вольнага таварыства аматараў расейскай славеснасьці; у [[1820]] — Маскоўскага Таварыства гісторыі і старажытнасьцяў расейскіх. Адным зь першых абгрунтаваў ідэю славянскай агульнасьці ў дагістарычны час. У [[1820]]—[[1821]], атрымаўшы дапамогу Міністэрства народнай асьветы [[Расея|Расеі]], арганізаваў дасьледчыядасьледныя паездкі па Поўначы Расеі. Апошнія рокі жыцьця правёў у Цьвярской губэрніі, дзе ўладкаваўся аканомам маёнтку. Большасьць ягоных працаў засталіся неапублікаванымі, частка загінула. Запісы беларускага фальклёру (да 500 песень) знаходзяцца ў архіве, у тым ліку ў [[Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]].
 
== Асноўныя працы ==
Радок 18:
* ''«Праект навуковага падарожжа па Расеі для вытлумачэньня старажытнай славянскай гісторыі»'' ([[1820]]) і ''«Гістарычная сыстэма Хадакоўскага»'' ([[1838]]).
 
У працы прыведзена абрунтаваньне археалягічнай тэорыі гарадзішчаў, вызначаныя прынцыпы збору фальклёру і дыялектнай лексікі. Таксама ў ёй была паказаная тэрыторыю пашырэньня беларускай мовы і ўпершыню ў славістыцы прадэманстраваная роля тапанімікі ў гістарычных дасьледаваньнях.<ref>Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 489</ref> Л.А.Малаш-Аксамітава назвала дасьледчыкадасьледніка «першым беларускім мовазнаўцам, фальклярыстам, археолягам і этнографам».
 
Даленга-Хадакоўскі лічыцца заснавальнікам гістарычнай геаграфіі ў Беларусі. Ён першым пачаў складаць «Славянскую геаграфію». Таксама дасьледчыкдасьледнік першым узяўся за вывучэньне старажытных шляхоў зносінаў. Са спасылкай на гістарычныя крыніцы прасачыў на беларускіх землях перавалачныя дарогі з [[Кіеў|Кіева]] ў [[Полацак]], [[Прыпяцкі водны шлях]].
 
Фальклёрны архіў З. Даленгі-Хадакоўскага паралельна са зборам сэрба [[Вука Караджыч]]а — першы і найбагацейшы збор фальклёру славянскіх народаў паводле колькасьці запісаў і паводле велічыні ахопленай тэрыторыі.
Радок 28:
 
== Літаратура ==
* Маракоў Л.У. [http://www.marakou.by/by/davedniki.html Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1]. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
* Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі "Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы". — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7.