Ян Давід Голянд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 7:
На пачатку 1780-х, у той час, як гаспадар [[Нясьвіж]]а [[Караль_Станіслаў_Радзівіл_«Пане_Каханку»|Караль Станіслаў Радзівіл]] запрашае Я. Голанда на пасаду дырыжора нясьвіскай капэлы, у опэрна-балетным тэатры Нясьвіжа ставяцца шматлікія клясычныя творы замежных і мясцовых аўтараў. Менавіта тут Я. Голанд упершыню звярнуўся да опэрна-балетных жанраў. 17 верасьня 1784 у Нясьвіжы адбылася прэм'ера опэры Я. Голанда ''"Агатка, або Прыезд пана"'' і была прымеркавана да візіта караля [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]]. Кароль з задавальненьнем праглядзеў спэктакль, пазнаў сябе ў вобразе "добрага пана", які прыязджае й вырашае ўсе інтрыгі на карысьць закаханых. Пасля прэм'еры Панятоўскі меў ласку прачытаць прысутным беларускамоўны верш уласнага сачыненьня. Гэта была адна зь першых опэр, створаных і пастаўленых на Беларусі ў XVIII ст, якая набыла асаблівую вядомасьць і больш за сорак год ішла на сцэнах тэатраў Рэчы Паспалітай. Лiбрэта да опэры "Агатка" стварыў князь [[Мацей Радзiвiл]], якi сам быў музыкантам-аматарам. Опэра адрозьніваецца кампазіцыйна-драматургічнай дасканаласьцю, найбольшую эмацыянальную нагрузку ў ёй нясе музыка. Арыентаваная на клясычны стыль, яна разам з тым насычана мясцовым нясьвіскім фальклорам.
 
Другая опэра Голанда ''"Чужое багацьце нікому не служыць"'' была пастаўлена ў 1785 годзе. Гэта быў таксама забаўляльны спэктакль з павучальным лірыка-камедыйнымкамэдыйным сюжэтам. Зь яе зьнік "добры пан" і з'явіўся спрытны юнак, які ўласным розумам будуе сваё шчасьце й свой лёс.
 
У Нясьвіжы Голанд таксама сачыніў балеты ''"Арфей і Эўрыдыка"'' (альбо ''"Арфей у пекле"'') і "Сялянскі разарый", кантату "Сьмелы, мужны Караль Другі", прысьвечаную Каралю Радзівілу, шэраг вакальных твораў і клавірных п'ес.