Ян Давід Голянд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 16:
Творчасьць Яна Давіда Голанда ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. аказала значны ўплыў на разьвіцьцё беларускай музычнай школы эпохі клясыцызму.
 
Да 2006 г. было завершанае аднаўленьне камiчнай опэры кампазiтара ''"Чужое багацьце нiкому не служыць"''. Сюжэт твора, упершыню пастаўленага ў 1785 г. у Нясьвiскiм тэатры магнацкага роду Радзiвiлаў, уяўляе сабой клясычны ўзор камiчнай опэры свайго часу. Кася — дачка багатага ўдаўца Чужапанка — пакахала парабка Янака. Аднак прагны бацька не жадае аддаваць дачку з зайздросным пасагам свайму халопу. Але дзякуючы фантазii Янака, Чужапанак дае згоду на шлюб. Да нашых дзён дайшлi толькi партыi першай скрыпкi i кантрабаса, а таксама вакалу з тэкстам. Пераклад арый i дуэтаў з польскай на беларускую мову зрабiў [[Васiль Сёмуха]], а драматург Сяргей Кавалёў аднавiў згубленыя дыялогi. Мастацкi кiраўнiк ансамбля салiстаў "Класiк-авангард" Уладзiмiр Байдаў стварыў аркестровыя аранжыроўкi, паводле складу нясьвiскага аркестра апошняй трэцi XVIII ст. Камэрная партытура опэры, дзейныя асобы ў якой усяго тры пэрсанажы, робяць твор прывабным для сучаснага тэатральнага жыцьця. 7 ліпеня 2009 г. у [[Тэатар_опэры_і_балету_(Менск)|Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры і балета]] адбылася прэм'ера опэрнага спектакля "Чужое багацце нікому не служыць".
 
Раней на беларускай мове гучала ўжо опэра Я.Голанда ''"Агатка"'', адноўленая ў 1995 "Беларускай капэлай".
 
== Літаратура ==