Розьніца паміж вэрсіямі «Ян Давід Голянд»

Памер не зьмяніўся ,  11 гадоў таму
д
няма апісаньня зьменаў
д
 
== Біяграфічны нарыс ==
Нарадзіўся Я. Голанд у [[Нямеччына|Германіі]], у [[Санкт-Андрэазберґ|Санкт-Андрэазберґу]]. Магчыма вучыўся ў [[Карл_Філіп_Эмануіл_Бах|Карла Філіпа Эмануіла Баха]]. Найбольш раньнія зьвесткі пра яго адносяцца да 1760-х, калі Я. Голанд лічыўся ўжо дастаткова аўтарытэтным кампазітарам. У 1771 уладкаваўся ў [[Гамбург|Гамбургу]], які ў той час быў адным з найбуйнейшых эўрапейскіх цэнтраў канцэртна-тэатральнага жыцьця. Голанд займаў пасаду дырэктара музыкі ў [[Царква_сьвятой_Кацярыны_(Гамбурґ)|царкве св. Кацярыны]]. Творы Я. Голанда — сімфоніісымфоніі, кантаты й араторыі, вакальныя й інструментальныя пьесы — пастаянна выконваліся ў канцэртах, друкаваліся ў розных зборніках. Невядомыя акалічнасьці (па некаторых зьвестках, сьмерць жонкі) прымусілі яго "зьняцца зь месца". З другой жонкай, спявачкай Разінай, ён апынаецца ў Варшаве, дзе яго й напаткала запрашэньне Караля Радзівіла. Вядома, што знаёмыя Голанда (у прыватнасьці, [[Ян Дусік]]) былі вельмі задаволеныя сваёй працай у князёў Рэчы Паспалітай і, магчыма, раілі Голанду ня надта сумаваць па радзіме.
 
На пачатку 1780-х, калі гаспадар [[Нясьвіж]]а [[Караль_Станіслаў_Радзівіл_«Пане_Каханку»|Караль Станіслаў Радзівіл]] запрасішае Я. Голанда на пасаду дырыжора нясьвіскай капэлы, у опэрна-балетным тэатры Нясьвіжа, ў той час, ставіліся многія клясычныя творы замежных і мясцовых аўтараў. Менавіта тут Я. Голанд упершыню звярнуўся да опэрна-балетных жанраў. У 1784 у Нясьвіжы адбылася прэм'ера опэры Я. Голанда ''"Агатка, або Прыезд пана"''. Гэта была адна зь першых опэр, створаных і пастаўленых на Беларусі ў XVIII ст. Напісаная з нагоды прыезду ў Нясьвіж караля [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]], яна набыла асаблівую вядомасьць і больш за сорак год ішла на сцэнах тэатраў Рэчы Паспалітай. Лiбрэта да опэры "Агатка" стварыў князь [[Мацей Радзiвiл]], якi сам быў музыкантам-аматарам. Опэра адрозьніваецца кампазіцыйна-драматургічнай дасканаласьцю, найбольшую эмацыянальную нагрузку ў ёй нясе музыка. Арыентаваная на клясычны стыль, яна разам з тым насычана мясцовым нясьвіскім фальклорам. У Нясьвіжы кампазітар напісаў і іншыя творы — опэру "Чужое багацьце нікому не служыць" і балет "Арфей і Эўрыдыка" (або "Арфей у пекле"), а таксама кантату, прысьвечаную Каралю Радзівілу.
34 504

зьмены