Ян Давід Голянд: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
== Біяграфічны нарыс ==
Нарадзіўся Я. Голанд у [[Нямеччына|Германіі]], у [[Санкт-Андрэазберґ|Санкт-Андрэазберґу]]. Магчыма вучыўся ў [[Карл_Філіп_Эмануіл_Бах|Карла Філіпа Эмануіла Баха]]. Найбольш раньнія зьвесткі пра яго адносяцца да 1760-х, калі Я. Голанд лічыўся ўжо дастаткова аўтарытэтным кампазітарам. У 1771 уладкаваўся ў [[Гамбург|Гамбургу]], які ў той час быў адным з найбуйнейшых
На пачатку 1780-х, калі гаспадар [[Нясьвіж]]а [[Караль_Станіслаў_Радзівіл_«Пане_Каханку»|Караль Станіслаў Радзівіл]] запрасішае Я. Голанда на пасаду дырыжора нясьвіскай капэлы, у опэрна-балетным тэатры Нясьвіжа, ў той час, ставіліся многія клясычныя творы замежных і мясцовых аўтараў. Менавіта тут Я. Голанд упершыню звярнуўся да опэрна-балетных жанраў. У 1784 у Нясьвіжы адбылася прэм'ера опэры Я. Голанда ''"Агатка, або Прыезд пана"''. Гэта была адна зь першых опэр, створаных і пастаўленых на Беларусі ў XVIII ст. Напісаная з нагоды прыезду ў Нясьвіж караля [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]], яна набыла асаблівую вядомасьць і больш за сорак год ішла на сцэнах тэатраў Рэчы Паспалітай. Лiбрэта да опэры "Агатка" стварыў князь [[Мацей Радзiвiл]], якi сам быў музыкантам-аматарам. Опэра адрозьніваецца кампазіцыйна-драматургічнай дасканаласьцю, найбольшую эмацыянальную нагрузку ў ёй нясе музыка. Арыентаваная на клясычны стыль, яна разам з тым насычана мясцовым нясьвіскім фальклорам. У Нясьвіжы кампазітар напісаў і іншыя творы — опэру "Чужое багацьце нікому не служыць" і балет "Арфей і Эўрыдыка" (або "Арфей у пекле"), а таксама кантату, прысьвечаную Каралю Радзівілу.
|