Ян Давід Голянд: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў |
|||
Радок 3:
== Біяграфічны нарыс ==
Нарадзіўся Я. Голанд у [[Нямеччына|Германіі]], у [[Санкт-Андрэазберґ|Санкт-Андрэазберґу]]. Магчыма вучыўся ў [[Карл_Філіп_Эмануіл_Бах|Карла Філіпа Эмануіла Баха]]. Найбольш раньнія зьвесткі пра яго адносяцца да 1760-х, калі Я. Голанд лічыўся ўжо дастаткова аўтарытэтным кампазітарам. З 1771 ён жыў у [[Гамбург|Гамбургу]], які ў той час быў адным з буйнейшых у Эўропе цэнтраў канцэртна-тэатральнага жыцьця. Голанд займаў пасаду дырэктара музыкі гамбурскага катэдральнага сабора. Творы Я. Голанда — сімфоніі, кантаты і араторыі, вакальныя і інструментальныя пьесы — пастаянна выконваліся ў канцэртах, друкаваліся ў розных зборніках. Невядомыя акалічнасьці (па некаторых зьвестках, сьмерць жонкі) прымусілі яго "зьняцца зь месца". З другой жонкай, спявачкай Разінай, ён апынаецца ў Варшаве, дзе яго й напаткала запрашэньне Караля Радзівіла. Вядома, што знаёмыя Голанда (у прыватнасьці, [[Ян Дусік]]) былі вельмі задаволеныя сваёй працай у князёў Рэчы Паспалітай і, магчыма, раілі Голанду ня надта сумаваць па радзіме.
На пачатку 1780-х, калі гаспадар [[Нясьвіж]]а [[Караль_Станіслаў_Радзівіл_«Пане_Каханку»|Караль Станіслаў Радзівіл]]
Амаль дваццаць год працаваў Я. Голанд у Нясьвіжы. У пачатку XIX ст. ён пераехаў у [[Вільня|Вільню]], дзе на працягу 23 год выкладаў музыку ў [[Віленскі унівэрсітэт|Віленскім унівэрсітэце]], кіраваў унівэрсітэцкім хорам і аркестрам, працягваў пісаць музыку. Тут ён напісаў і сваё самае значнае тэарэтычнае дасьледаваньне - падручнік "Акадэмічны трактат аб сапраўдным мастацтве музыкі", у свой час шырока вядомы і папулярны сярод музыкантаў.
|