Ян Давід Голянд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 5:
Нарадзіўся Я. Голанд у Германіі, у [[Санкт-Андрэазберґ|Санкт-Андрэазберґу]]. Найбольш раньнія зьвесткі пра яго адносяцца да 1760-х, калі Я. Голанд лічыўся ўжо дастаткова аўтарытэтным кампазітарам. З 1771 ён жыў у [[Гамбург]]у, які ў той час быў адным з буйнейшых у Эўропе цэнтраў канцэртна-тэатральнага жыцьця. Голанд займаў пасаду дырэктара музыкі гамбурскага катэдральнага сабора. Творы Я. Голанда — сімфоніі, кантаты і араторыі, вакальныя і інструментальныя пьесы — пастаянна выконваліся ў канцэртах, друкаваліся ў розных зборніках.
 
На пачатку 1780-х гаспадар [[Нясьвіж]]а [[Караль_Станіслаў_Радзівіл_«Пане_Каханку»||Караль Станіслаў Радзівіл]] (Пане Каханку) запрасіў Я. Голанда на пасаду дырыжора нясьвіскай капэлы. У оперна-балетным тэатры Нясьвіжа ў той час ставіліся многія клясычныя творы замежных і мясцовых аўтараў. Менавіта тут Я. Голанд упершыню звярнуўся да оперна-балетных жанраў. У 1784 у Нясьвіжы адбылася прэм'ера оперы Я. Голанда "Агатка, або Прыезд пана". Гэта была адна зь першых опер, створаных і пастаўленых у Беларусі ў XVIII ст. Напісаная з нагоды прыезду ў Нясьвіж караля [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]], яна набыла асаблівую вядомасьць і больш за сорак год ішла на сцэнах тэатраў Рэчы Паспалітай. Лiбрэта да оперы "Агатка" стварыў князь [[Мацей Радзiвiл]], якi сам быў музыкантам-аматарам. Опера адрозніваецца кампазіцыйна-драматургічнай дасканаласьцю, найбольшую эмацыянальную нагрузку ў ёй нясе музыка. Арыентаваная на клясычны стыль, яна разам з тым насычана мясцовым нясьвіскім фальклорам. У Нясвіжы кампазітар напісаў і іншыя творы — оперу "Чужое багацьце нікому не служыць" і балет "Арфей і Эўрыдыка" (або "Арфей у пекле"), а таксама кантату, прысьвечаную Каролю Радзівілу.
 
Амаль дваццаць год працаваў Я. Голанд у Нясьвіжы. У пачатку XIX ст. ён пераехаў у [[Вільня|Вільню]], дзе на працягу 23 год выкладаў музыку ў [[Віленскі унівэрсітэт|Віленскім унівэрсітэце]], кіраваў унівэрсітэцкім хорам і аркестрам, працягваў пісаць музыку. Тут ён напісаў і сваё самае значнае тэарэтычнае дасьледаваньне - падручнік "Акадэмічны трактат аб сапраўдным мастацтве музыкі", у свой час шырока вядомы і папулярны сярод музыкантаў.