Музычны альбом: розьніца паміж вэрсіямі

д
артаграфія
Няма апісаньня зьменаў
д (артаграфія)
{{Іншыя значэньні|Альбом (неадназначнасьць)}}
 
[[Выява:Earlyalbum1.jpg|thumb|right|250px|Раньнія альбомы былі пачакампакункам 78 абаротавых запісаў у форме кнігі, падобныя да альбомаў з фатаграфіямі]]
 
 
Выраз «альбомны запіс» зьявіўся пасьля таго, як некалькі грамкружэлак сталі прадавацца як адно выданьне, зьмешчаныя ў кнігу, якая нагадвае [[фотаальбом]]. Пазьней, «альбомам» сталі зваць доўгаграючыя 33⅓ аб/хв [[12"|12-цалевыя кружэлкі]] (гл. таксама [[LP (музыка)|LP]]), таму што ў іх уваходзіла столькі музыкі, колькі раней утрымоўваў цэлы альбом. Стандартам папулярнай музыкі стала 12-14 песень у альбоме, першапачаткова аўтарскія адлічэньні залежылі ад колькасьці песень.
 
Цяпер, калі грамкружэлкі сталі архаізмам, тэрмін «альбом» ставіцца да любой калекцыі гукавых запісаў, такіх як [[кампакт-касэта]], [[кампакт-дыск]], [[мінідыск]], [[DVD-Audio]], [[SACD]]. У музычных [[анлайн-крамах]], такіх як [[iTMS]], група ззь некалькіх запісаў, выпушчаных у адзін і той ж час, таксама завецца альбомам.
 
==Клясыфікацыя музычных альбомаў==
* '''[[падвойны альбом]]''' — альбом, выпушчаны на двух носьбітах інфармацыі (12-цалевых кружэлках або CD) і з часам гучаньня прыблізна ў 1,5-2 разы большым, чым LP. Шматлікія падвойныя альбомы, выпушчаныя на кружэлках яшчэ да эры кампакт-дыскаў, былі пазьней перавыдадзеныя на адным кампакт-дыску, аму што апошні фармат дапушчае вялікую працягласьць гучаньня.
** '''[[патройны альбом]]''' — тое ж, што і [[падвойны альбом]], толькі на трох носьбітах інфармацыі (напрыклад, [[Joe's Garage]] [[Фрэнк Запа|Фрэнка Запы]]). Некаторыя патройныя альбомы, выпушчаныя на кружэлках, перавыдаваліся пазьней на двух кампакт-дысках.
* '''[[бокс-сэт]]''' ({{мова-en|box set}}) — камплект ззь некалькіх носьбітаў. Звычайна гэта камплект з трох і больш CD у адмысловай агульнай скрынцы або пакунку.
 
Гл. таксама: [[самотнік]] (сынгл). Сынглы звычайна не адносяць да альбомаў, таму што яны часта складаюцца толькі з адной-дзьвюх песень.
* '''[[канцэртны альбом]]''', «канцэртнік» — альбом з запісам канцэртнага выступу. Звычайна на ім запісанае выкананьне кампазыцыяў на сцэне «ўжывую», перад публікай (часта чутныя воплескі й іншыя гукі, якія выдаюцца публікай).
* '''[[складанка]]''' — звычайна, складанка раней апублікаванага матэрыялу. На складанцы могуць быць кампазыцыі як аднаго, так і некалькіх выканаўцаў. Нярэдка выканаўцы выпускаюць адным альбомам складанку сваіх лепшых рэчаў або гітоў.
* '''«праграмны» альбом''' (ён жа «нумарны», «асноўны», «стандартны», «парадкавы» і проста «альбом» у вузейшым значэньні) — расплывістае паняцьце для пазначэньня звычайна тых альбомаў аднаго выканаўца, якія, у адрозненьнеадрозьненьне ад складанак і большасьці канцэртнікаў, утрымоўваюць толькі новы матэрыял, які яшчэ не выдаваўся. Звычайна гэта чарговы запісаны студыйны альбом. Аднак, існуе мноства гібрыдных зьяваў (напрыклад, канцэртны альбом з такім матэрыялам, які ніколі ня быў запісаны ў студыі), і гэтае паняцьце, нягледзячы на распаўсюджанасьць, зьяўляецца толькі ўмоўным.
 
===Іншыя тыпы альбомаў===
* '''[[бутлег]]''' — неафіцыйны альбом. Напрыклад, выпушчаная падпольна або нелегальна складанка або канцэртны запіс. Бутлегі у асноўным выпускаліся ў ЗША, Нямеччыне і большай часткай у Італіі. Дзесьці да сярэдзіны [[1990-я|90-х гадоў]] у Эўропе бутлегі былі ў вольным продажы, нягледзячы на тое, што яны не зьяўляліся афіцыйнымі выданьнямі, іх можна было набыць у любой музычнай краме. Пазьней з пашырэньнем Эзразьвязу гэтую справу прыкрылі. На дадзены момант на CD бутлегі выходзяць вельмі рэдка. З іншага боку, усе пірацкія запісы выкладваюцца ў інтэрнэт, адкуль іх можна спампаваць.
* '''[[Дэма-запіс|дэма]]''' — дэманстрацыйны запіс. Звычайна гэта адзін ззь першых запісаў музыкі або гурта, створаны яшчэ да выхаду першых рэлізаў (г.зн. афіцыйна не выдадзены), і прызначаны для азнаямленьня зацікаўленых асобаў (уладальнікі і агенты [[лэйбл]]аў, арганізатары канцэртаў/фэстаў/конкурсаў, стваральнікі складанак, патэнцыйныя фэны, музычныя крытыкі) ззь яго музыкай і плянаваным творчым кірункам.
* '''дэбютны альбом''' — першы альбом выканаўца (гл. ''[[дэбют]]'')
* '''[[канцэптуальны альбом]]''' — альбом, усе кампазыцыі якога абьяднаныя адной ідэяй ([[канцэпцыя|канцэпцыяй]]). На канцэптуальных альбомах, у параўнаньні зь іншымі, звычайна ўгледжваецца некаторая аўтарская задума ў складзе і парадку кампазыцыяў.
* '''[[магнітаальбом]]''' — музычны альбом, выпушчаны на магнітафоннай стужцы, аўдыёкасэце. Звычайна выпуск магнітаальбомаў вырабляўся неафіцыйна (што адрозьнівае іх ад афіцыйных выпушчаных [[лэйбл]]амі аўдыёкасэтаў), і часта самімі ж музыкамі.
* '''[[прома]]''' — адмысловы выпуск (як правіла, параўнальна невялікім тыражом) музычнага альбома або іншага рэлізу, для бясплатнага распаўсюджваньня з мэтай [[прамоўшэн]]у. Не прызначаны для продажу або шырокага распаўсюджваньня, у адрозненьнеадрозьненьне ад асноўнага выпуску. Прома-копіі могуць, напрыклад, рассылацца тэле- і радыёстанцыям для трансляцыітрансьляцыі новых песень або кліпаў у іх этэры, а гэтак жа музычным журналістам, каб тыя напісалі рэцэнзіі ў прадвер'і афіцыйнай даты рэлізу.
* '''[[саўндтрэк]]''' ({{мова-en|soundtrack}}, даслоўна: ''гукавая дарожка'') — альбом з музыкай з аднаго (радзей — некалькіх) фільмаў. Можа быць як складанкай некалькіх выканаўцаў, так і альбомам аднаго.
* '''сумесны альбом''' — альбом, запісаны сумесна выканаўцамі, якія звычайна ўжо маюць самастойную музычную кар'еру. Характарызуецца, як правіла, толькі тым, што ў якасьці выканаўца паказаны не адзін чалавек або адзін гурт (або нават адмысловая назва сумеснага праекту), а некалькі (прыклад: «[[The Basement Tapes]]» — сумесны альбом [[Боб Дзілан|Боба Дзілана]] і гурта [[The Band]])
* '''сольны альбом''' (ён жа «сольнік») — альбом, выпушчаны пад імем аднаго музыкі. Часам гэты музыка быў раней вядомы ў складзе гурта, і выпуск «сольнікаў» можа расцэньвацца як сольная кар'ера (асобна ад прац гурта і сумесных праектаў) і як рэалізацыя індывідуальных творчых паскненьняў. Такія альбомы адрозьнівае ад іншых рэлізаў толькі тое, што ў якасьці выканаўца паказаны адзін чалавек, а ня некалькі або назва гурта. Але гэта не заўсёды азначае, што альбом быў цалкам запісаны адным чалавекам. У запісы сольнага альбома аднаго музыкі магло ўдзельнічаць мноства іншых. Напрыклад, на двух сольниках [[Сыд Барэт|Сіда Барэта]] запісваліся і ўсё яго калегі па гурце [[Pink Floyd]] і іншыя музыкі, але альбомы былі выпушчаны пад імем аднаго Баррета.
* '''[[спліт (гукапіс)|спліт]]''' ({{мова-en|split}}, даслоўна: ''расшчапленьне'') — альбом, на якім кожнаму з двух (радзей — больш) выканаўцаў прадстаўленыя па нескольку кампазыцый, або прыкладна роўны час гучаньня. У эпоху грамкружэлак кожнай групе адводзіўся адзін бок кружэлкі.
* '''[[трыбьюттрыб'ют-альбом|трыб’ют-альбом]]''' ({{мова-en|tribute}}, даслоўна: ''даніна, калектыўны дарунак'') — альбом-складанка з [[каверкавэр-вэрсыявэрсія]]мі песень аднаго выканаўца, выкананых іншымі. Звычайна гэта робіцца як [[даніна]] павагі і знак шанаваньня творчасьці аднаго выканаўца.
 
[[Катэгорыя:Альбомы]]