Землятрус у Індыйскім акіяне 2004 году: розьніца паміж вэрсіямі

д
робат дадаў: jv:Lindhu Samudra Hindhia 2004; касмэтычныя зьмены
д (робат зьмяніў: pl:Trzęsienie ziemi na Oceanie Indyjskim (2004))
д (робат дадаў: jv:Lindhu Samudra Hindhia 2004; касмэтычныя зьмены)
{{абнавіць}}
[[ВыяваФайл:2004 Indonesia Tsunami Complete.gif|справа]]
 
'''Землятру́с ля Сума́тры 2004''' — падводны буйнамаштабны [[землятрус]], які адбыўся ў Індыйскім акіяне [[26 сьнежня]] [[2004]] году 00:58:50 UTC з [[гіпацэнтар|гіпацэнтрам]] непадалёк ад інданэзійскай выспы [[Суматра]] (160 кілямэтраў ад выспы, 3.298°N, 95.779°E), на глыбіні 30 кілямэтраў, і моцнасьць якога дасягнула '''9.0''' балаў (першапачаткова паведямлялася, што ягоная сіла была 8.5, потым - 8.8 балаў), і які меў катастрафічныя наступствы для ўсяго рэгіёну Паўднёва-Ўсходняй Азіі.
Землятрус выклікаў велізарныя хвалі [[цунамі]], якія ўдарыла па ўзьбярэжжы [[Шры-Ланка|Шры-Ланкі]], [[Індыя|Індыі]], [[Інданэзія|Інданэзіі]], [[Тайлянд|Тайлянду]], [[Малайзія|Малайзіі]], [[Самалі]] (знаходзіцца за 4,100 кілямэтры ад эпіцэнтру). Пасьля першага землятрусу былі зафіксаваныя шматлікія паўторныя штуршкі сілай ад 5.7 да 7.3 балаў.
 
== Характарыстыка землятрусу ==
 
Гэты [[землятрус]] акрамя сваёй велізарнай сілы меў надзвычайна вялізны маштаб &mdash; адбылося сутыкненьне [[тэктанічныя пліты|тэктанічных плітаў]] на лініі даўжынёй 1,200 кілямэтраў. Энэргія, якая вызвалілася ў выніку гэтага землятрусу (2 эксаджоўляў = 2x10<sup>18</sup> джоўляў), перавышае ўсю энэргію, якую спажывае ЗША за год (гэтай энэргіі хапіла б для таго, каб на кожнага жыхара плянэты ўскіпяціць некалькі тысяч літраў вады). У выніку сутыкненьня плітаў некаторыя маленькія выспы ля Суматры пасунуліся на 20-30 мэтраў. Паўночная частка Суматры пасунулася на 36 мэтраў.
 
У выніку землятрусу зямная вось зьмясьцілася на некалькі сантымэтраў з Захаду на Ўсход, а папярэднія падлікі паказваюць, што ў выніку гэтага суткі скараціліся на 3 мікрасэкунды. Пра гэта паведамілі адмыслоўцы з італьянскай касьмічнай агенцыі. У выніку гэтага зруху Зямля будзе круціцца трошачкі павольней, што прывядзе да мікраскапічнага скарачэньня працягласьці сутак. Гэткія зьмяшчэньні восі кручэньня Зямлі адбываюцца падчас любых буйных прыродных катастрофаў. Часам нават без стыхійных бедзтваў зямная вось зьмяшчаецца нават больш, чым цяпер. Але цяперашні зрух адбыўся надзвычай хутка, што ўяўляе апроч іншага і навуковы інтарэс.
 
== Ахвяры землятрусу і цунамі ==
 
[[ВыяваФайл:Harta Ocean Indian Quake.png|міні|Мапа землятрусу ля ўзьбярэжжа Суматры]]
 
Паводле папярэдніх дадзеных у выніку хваляў цунамі, якія сягалі 15 мэтраў вышынёй і дасягалі хуткасьці 800 км/г, загінулі як найменей 160,000 чалавек. Паводле колькасьці загіблых, гэтае цунамі сталася адной з найбуйнешых катасторфаў сучаснасьці. Каля траціны ўсіх загінулых - дзеці.
Сярод ахвяраў да пяці тысяч турыстаў з Эўропы.
 
Адна з асноўных прычынаў вялікай колькасьці ахвяраў — адсутнасьць сыстэмы папярэджаньня. У [[2003]] годзе адносна бедныя краіны рэгіёну Паўднёва-Ўсходняй Азіі адмовіліся ад спэцыяльнай электроннай сыстэмы раньняга папярэджаньня. Па-другое, папярэдзіць людзей у гэтых краінах наўрад ці пасьпелі б таму, што эпіцэнтар быў вельмі блізка &mdash; за 66 кілямэтраў ад тайляндзкай выспы Пхукет, а хвалі [[цунамі]] могуць дасягаць хуткасьці 700-800 км/г.
 
Эканамічная шкода ад землятрусу й цунамі ацэньваецца як найменей у 12-14 мільярдаў даляраў ЗША.
Паводле папярэдніх дадзеных Міністэрства замежных справаў, афіцыйна ў зоне цунамі былі прынамсі 24 [[Беларусь|беларускіх]] турыстаў, але ніхто зь іх не пацярпеў. Неафіцыйна, прадстаўнік беларускага турагенцтва заяўляе, што ў зоне бедзтва мусіла быць да тысячы беларусаў. Дзясяткі беларусаў ужо вярнуліся з зоны бедзтва.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
 
* [http://iri.columbia.edu/~lareef/tsunami/ Падрабязнасьці землятрусу для сэйсмолягаў] (па-ангельску)
 
=== Навіны ===
* [http://www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2005/1/09091f0b-d542-4ab8-94a6-705f8e24aa8d.html Беларусы, якія падчас цунамі адпачывалі на ўзьбярэжжы Індыйскага акіяну, лічаць 26 сьнежня сваім другім днём нараджэньня]
* [http://www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2005/01/6f79fb43-a245-4416-8590-206b2231d9eb.html Цунамі ў Індыйскім акіяне стала нацыянальнай трагедыяй для швэдаў]
* [http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2004/12/b84b771c-ba57-48d4-971d-2eefa7ce0758.html Кіраўнік турфірмы “Сакуб” Сяргей Букас: афіцыйныя зьвесткі аб некалькіх пацярпелых ад цунамі беларусах — недакладныя і заніжаныя ]
 
=== Відэа, мапы і фота ===
{{Commons|2004 Indian Ocean earthquake}}
* [http://tsun.sscc.ru/tsulab/20041226trt.htm Мапа распаўсюджаньня цунамі (Інстытут геафізыкі, Навасібірск)]
[[it:Maremoto dell'oceano Indiano]]
[[ja:スマトラ島沖地震 (2004年)]]
[[jv:Lindhu Samudra Hindhia 2004]]
[[kn:೨೦೦೪ ಹಿಂದೂ ಮಹಾಸಾಗರದ ಭೂಕಂಪ]]
[[ko:2004년 인도양 지진 해일 사태]]
49 570

зьменаў