Антоні Касакоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Cymus (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам 'міні|170пкс|[[Слепаўрон (герб)|Герб Слепаўрон]] '''Антоні Касакоў...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:10, 10 верасьня 2009

Антоні Касакоўскі (па-польску: Antoni Kossakowski) гербу Слепаўрон (1735-1798) – інфлянцкі кашталян, пасол Чатырохгадовага Сойма.

Герб Слепаўрон

Жыцьцяпіс

Сын Дамініка Касакоўскага жмудзкага стольніка і Марыянны з Забэлаў. Меў братоў Сымона і Юзафа
1759 г. – дэпутат Літоўскага Трыбунала, стражнік і падстараста ковенскі.
1762 г. – стаў пяцігорскім харунжым войскаў ВКЛ.
1765 г. – пісар земскі ковенскі.
1777 г. – быў пакліканы ў Варшавы для стварэньня транслітэрацыйнай копіі Метрыкі ВКЛ. Па-сутнасьці кіраваў гэтым буйным праэктам, бо добра ведаў кірыліцу і старабеларускую мову. [1]
1780 г. – пасол ковенскі на чарговым Сойме.
1783 г. – атрымаў ковенскае падкаморства і Ордэн сьвятога Станіслава.
1784 г. – з дапамогай расейскага пасла Штакельберга спрабаваў атрымаць менскую кашталянію, аднак яго апярэдзіў Сымон Забэла.
1786 г. – тое ж самае здарылася з мсціслаўскай кашталяніяй, якую пасьпеў перахапіць Я. Храпавіцкі.
1788 г. – быў абраны паслом на Чатырохгадовы Сойм ад ковенскага павету. Удзельнічаў у Дэпутацыі па праверцы Вайсковага Дэпартамента, а ў 1789 г. быў абраны соймавым суддзёй. Пазьней у паседжаньнях Сойма не ўдзельнічаў, бо прадстаўляў у Літоўскім Трыбунале свой павет.
1791 г. – атрымаў Ордэн Белага Арла.
1792 г. – далучыўся да Таргавіцкай канфэдэрацыі, дзе выконваў функцыю кансулята Гэнэральнай Літоўскай Канфэдэрацыі.
1794 г. – быў арыштаваны ў сваім маёнтку ў Марцінішках (Літва) паўстанцкім атрадам Р. Гедройца. Мусіў быў стаць перад крымінальным судом за здраду радзіме, але быў выпушчаны па асабістым загадзе Касьцюшкі. Абодва яго браты былі павешаныя паўстанцамі.
Памёр 25 верасьня 1799 г. у Марцінішках.

Быў жанаты на Элеаноры Страшэвіч (з 1763 г.). Меў дзяцей: Ганну, Марыяну, Аўфразыну, Міхала, Юзафа і Сымона.

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

  1. ^ Алег Дзярновіч. ПЛАЧ ПА ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ (ДА ГІСТОРЫІ ТРАНСЛІТЭРАЦЫІ МЕТРЫКІ ВКЛ У 1777—1780-Х ГАДАХ)

Літаратура

  • Krakowski Bernard. Kossakowski Antoni. // Polski Słownik Biograficzny. Tom XIV Wrocław - W-wa-Krakow 1968-1969, c. 263