Царква (газэта): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, катэгорыя
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''«Царква»''' — беларуская рэлігійная культурна-асьветніцкая газета, квартальнік.
 
Газэта асьвятляе жыцьцё грэка-каталіцкіх супольнасьцяў у Беларусі і ў іншых краінах сьвету, зьмяшчае афіцыйныя дакументы Царквы, удзяляе ўвагу праблемам экуменізму і хрысьціянскай еднасьці, друкуе матэрыялы па гісторыі [[Уніяцкая Царква|Ўніяцкай Царквы]] і іншую рэлігійна-асьветніцкую інфармацыю.
 
Выдавец: Грэка-каталiцкая парафія сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў г. [[Берасьце|Берасьці]].
 
Беларуская грэка-каталіцкая газета «Царква» заснавана менскімі грэка-каталіцкімі парафіямі ў 1995 годзе. Першы нумар газеты выйшаў на Вялікі пост, 20 сакавіка 1995 году. Рэдакцыя тады месьцілася ў Полацку, а першым галоўным рэдактарам газеты быў ераманах Валеры Алексійчук. Над выпускам першых нумароў газеты (да № 7-8 за 1996 г.) працавала менская моладзь і супрацоўнікі [[выдавецтва «Унія»]].
 
Пачынаючы ад № 7-8, 1996 г., прысьвечанага 400-гадоваму юбілею Берасьцейскай Уніі, газетагазэта «Царква» ствараецца ў Берасьці намаганьнямі вернікаў мясцовай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, а з 27 лістапада 1997 году, пасьля перарэгістрацыі выданьня, берасьцейская грэка-каталіцкая парафія зьяўляецца таксама заснавальнікам і выдаўцом газеты «Царква».
 
Газэта «Царква» выходзіць раз на квартал, яе заўсёды можна набыць ва ўсіх грэка-каталіцкіх парафіях і асяродках Беларусі, а таксама ў многіх рыма-каталіцкіх касьцёлах. Ад моманту заснаваньня газетыгазэты на яе можна таксама падпісацца праз каталог «Белпошты» ў любым аддзяленьні сувязі Беларусі (падпісны індэкс для індывідуальных падпісчыкаў — 63205, для ўстановаў — 632052). Шмат асобнікаў газеты «Царква» мы рэгулярна дасылаем таксама ў розныя гарады і краіны сьвету нашым чытачам, вернікам і сябрам [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы]], якія жывуць у Польшчы, Украіне, Расеі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Італіі, Чэхіі, Нямеччыне.
 
Наклад газетыгазэты за часы яе існаваньня ў сярэднім складаў 1500—2500 асобнікаў, аднак адзін з першых нумароў газэты і нумары, што выйшлі ў канцы 2006 году, мелі наклад да 7500 асобнікаў. У 2007—2009 гг. газета «Царква» выдавалася накладам 2500-4000 асобнікаў.
--[[Удзельнік:Ihar Baranouski|Ihar Baranouski]] 19:57, 9 верасьня 2009 (UTC)
 
[[Катэгорыя:Беларускія газэты]]