Зарыян Даленга-Хадакоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Радок 1:
'''Зарыян Даленга-Хадакоўскі''' (сапраўднае імя — '''Адам Чарноцкі''') ([[24 сьнежня]], паводле іншых крыніцкрыніцаў [[15 красавіка|7(15) красавіка]] [[1784]]<ref>[http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i/index_19407.html ДАЛЕНГА-ХАДАКОЎСКІ Зарыян Якаўлевіч] // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9</ref>, маёнтак каля вёскі [[Гайна]] [[Менскі павет|Менскага павета]] [[Менскае ваяводзтва|Менскага ваяводзтва]], цяпер [[Лагойскі раён]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] — [[29 лістапада|17(29) лістапада]] [[1825]], сяло [[Пятроўскае]] [[Цьвярская губэрнія|Цьвярской губэрніі]], цяпер [[Цьвярская вобласьць|Цьвярской вобласьці]]) — беларускі археоляг, фальклярыст, этнограф, дыялектоляг.
 
Адам Чарноцкі паходзіў са шляхецкай сям'і. У [[1801]] скончыў [[Слуцкая павятовая вучэльня|Слуцкую павятовую вучэльню]]. У [[1801]]—[[1804]] праходзіў юрыдычную практыку ў [[Наваградак|Наваградку]]. У [[1805]] здаў экзамэны па юрыспрудэнцыі і атрымаў патэнт на права кіраваньня маёмасьцю. Працаваў аканомам у маёнтку графа [[Юзэф Несялоўскі|Юзэфа Несялоўскага]], прыватным адвакатам у [[Менск]]у. Арыштаваны царскімі ўладамі [[24 сакавіка]] [[1809]] за выказаную ў прыватным лісьце прыхільнасьць да антыпрыгоньніцкіх ідэяў [[Напалеон]]а. Пасьля 7 месяцаў зьняволеньня ў [[Петрапаўлаўская крэпасьць|Петрапаўлаўскай крэпасьці]] быў пазбаўлены шляхецтва і накіраваны жаўнерам у [[Омск]]. У [[1811]] у [[Бабруйск]]у імітаваў утапленьне; уцёк у [[Варшава|Варшаву]], уступіў у францускую армію. Менавіта пасьля паразы Напалеона мусіў хавацца і ўзяў псэўданім «Даленга-Хадакоўскі».
Радок 6:
[[Полацак|Полацку]], [[Віцебск]]у, [[Тураў|Тураве]], [[Бабруйскі павет|Бабруйскім павеце]], каля [[Бярэсьце|Бярэсьця]], [[Гомель|Гомля]], [[Магілёў|Магілёва]], рабіў запісы фальклёру, абрадаў, мясцовых дыялектаў. [[14 сьнежня]] [[1818]] упершыню ў Беларусі атрымаў ад [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэта]] адкрыты ліст (дазвол) на права раскопак. У [[1818]] выдаў сваю галоўную працу «Пра славяншчыну да хрысьціянства», якая прынесла яму шырокую вядомасьць. У [[1819]] стаў чальцом-карэспандэнтам Варшаўскага Таварыства сяброў навук, сябрам Пецярбургскага Вольнага таварыства аматараў расейскай славеснасьці; у [[1820]] — Маскоўскага Таварыства гісторыі і старажытнасьцяў расейскіх. Адным зь першых абгрунтаваў ідэю славянскай агульнасьці ў дагістарычны час. У [[1820]]—[[1821]], атрымаўшы дапамогу Міністэрства народнай асьветы [[Расея|Расеі]], арганізаваў дасьледчыя паездкі па Поўначы Расеі. Апошнія рокі жыцьця правёў у Цьвярской губэрніі, дзе ўладкаваўся аканомам маёнтку. Большасьць ягоных працаў засталіся неапублікаванымі, частка загінула. Запісы беларускага фальклёру (да 500 песень) знаходзяцца ў архіве, у тым ліку ў [[Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]].
 
== Асноўныя працы ==
*''«Пра славяншчыну да хрысьціянства»'' ([[1818]]).
 
Радок 13:
 
Крытыка некаторых тэзаў [[Мікалай Карамзін|Карамзін]]а і ўдакладненьне фактаў з гісторыі [[Беларусь|Беларусі]].
* ''Чатырохтомнік «Слоўнік назваў гарадзішчаў і ўрочышчаў»'' ([[1844]]).
 
Паводле Г.А.Каханоўскага, у ім налічваецца каля 200 пунктаў на тэрыторыі Беларусі.
* ''«Праект навуковага падарожжа па Расеі для вытлумачэньня старажытнай славянскай гісторыі»'' ([[1820]]) і ''«Гістарычная сыстэма Хадакоўскага»'' ([[1838]]).
 
У працы прыведзена абрунтаваньне археалягічнай тэорыі гарадзішчаў, вызначаныя прынцыпы збору фальклёру і дыялектнай лексікі. Таксама ў ёй была паказаная тэрыторыю пашырэньня беларускай мовы і ўпершыню ў славістыцы прадэманстраваная роля тапанімікі ў гістарычных дасьледаваньнях.<ref>Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 489</ref> Л.А.Малаш-Аксамітава назвала дасьледчыка «першым беларускім мовазнаўцам, фальклярыстам, археолягам і этнографам».
 
Даленга-Хадакоўскі лічыцца заснавальнікам гістарычнай геаграфіі ў Беларусі. Ён першым пачаў складаць «Славянскую геаграфію». Таксама дасьледчык першым узяўся за вывучэньне старажытных шляхоў зносінаў. Са спасылкай на гістарычныя крыніцы прасачыў на беларускіх землях перавалачныя дарогі з [[Кіеў|Кіева]] ў [[Полацак]], [[Прыпяцкі водны шлях]].
 
Фальклёрны архіў З. Даленгі-Хадакоўскага паралельна са зборам сэрба [[Вука Караджыч]]а першы і найбагацейшы збор фальклёру славянскіх народаў паводле колькасьці запісаў і паводле велічыні ахопленай тэрыторыі.
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
*[http://www.marakou.by/by/davedniki.html Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. Том 1.]
 
*Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі "Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы". — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7.
== Літаратура ==
* [http://www.marakou.by/by/davedniki.html Леанід Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя лiтаратарылітаратары, навукоўцы, работнiкiработнікі асветы, грамадскiяграмадскія iі культурныя дзеячы БеларусiБеларусі, 1794—1991. 1794-1991Энц. Томдаведнік. 1У 10 т. Т.1]. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
* Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі "Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы". — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7.
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Даленга-Хадакоўскі, Зарыян}}