Царква (газэта): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
вікіфікацыя, катэгорыя
Радок 1:
'''"«Царква"»''' - — беларуская рэлігійная культурна-асьветніцкая газета, квартальнік.
 
Газэта асьвятляе жыцьцё грэка-каталіцкіх супольнасьцяў у Беларусі і ў іншых краінах сьвету, зьмяшчае афіцыйныя дакументы Царквы, удзяляе ўвагу праблемам экуменізму і хрысьціянскай еднасьці, друкуе матэрыялы па гісторыі Ўніяцкай Царквы і іншую рэлігійна-асьветніцкую інфармацыю.
 
Выдавец: Грэка-каталiцкая парафія сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў г. [[Берасьце|Берасьці]].
 
Беларуская грэка-каталіцкая газета "«Царква"» заснавана менскімі грэка-каталіцкімі парафіямі ў 1995 годзе. Першы нумар газеты выйшаў на Вялікі пост, 20 сакавіка 1995 году. Рэдакцыя тады месьцілася ў Полацку, а першым галоўным рэдактарам газеты быў ераманах Валеры Алексійчук. Над выпускам першых нумароў газеты (да № 7-8 за 1996  г.) працавала менская моладзь і супрацоўнікі выдавецтва "«Унія"».
 
Пачынаючы ад № 7-8, 1996  г., прысьвечанага 400-гадоваму юбілею Берасьцейскай Уніі, газета "«Царква"» ствараецца ў Берасьці намаганьнямі вернікаў мясцовай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, а з 27 лістапада 1997 году, пасьля перарэгістрацыі выданьня, берасьцейская грэка-каталіцкая парафія зьяўляецца таксама заснавальнікам і выдаўцом газеты "«Царква"».
 
Газэта "«Царква"» выходзіць раз на квартал, яе заўсёды можна набыць ва ўсіх грэка-каталіцкіх парафіях і асяродках Беларусі, а таксама ў многіх рыма-каталіцкіх касьцёлах. Ад моманту заснаваньня газеты на яе можна таксама падпісацца праз каталог "«Белпошты"» ў любым аддзяленьні сувязі Беларусі (падпісны індэкс для індывідуальных падпісчыкаў - — 63205, для ўстановаў - — 632052). Шмат асобнікаў газеты "«Царква"» мы рэгулярна дасылаем таксама ў розныя гарады і краіны сьвету нашым чытачам, вернікам і сябрам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, якія жывуць у Польшчы, Украіне, Расеі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Італіі, Чэхіі, Нямеччыне.
 
Наклад газеты за часы яе існаваньня ў сярэднім складаў 1500-25001500—2500 асобнікаў, аднак адзін з першых нумароў газэты і нумары, што выйшлі ў канцы 2006 году, мелі наклад да 7500 асобнікаў. У 2007-2009 2007—2009 гг. газета "«Царква"» выдавалася накладам 2500-4000 асобнікаў.
 
[[Катэгорыя:Беларускія газэты]]
[[Катэгорыя:Берасьце]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1995 годзе]]