Зьміцер Кісель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
Радок 11:
Нумары на машынцы набірала Данута Янаўна, затым рабілі макет і везьлі ў Вільню, альбо перадавалі праз [[Менск]]. З распаўсюджаньнем праблемаў не было — увесь наклад разьлятаўся за некалькі гадзінаў.
 
У [[1995]] годзе на Сьвіслацкіх гарадзкіх могілках была адшукана магіла [[Віктар Каліноўскі|Віктара Каліноўскага]] — ідэоляга беларускага нацыянальнага руху і старэйшага брата [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], які быў кіраўніком збройнага вызвольнага паўстаньня супраць расійскай імпэрыі. Аднаўленьнем магілы і памятнага крыжа займаўся [[Зьміцер Кісель (малодшы)|Зьміцер Кісель]], а таксама мясцовы грамадзкі актывіст Віктар Трэшчановіч, Юрась Мацко з [[Горадня|Гродна]]. Неўзабаве па прапанове Гарадзенскіх філій партыі [[Грамада (БСДГ)]] і грамадзкага аб'яднаньня «Фонд імя Льва Сапегі», якія былі першымі арганізатарамі масавага ўшанаваньня памяці палеглых змагароў, Дзень памяці паўстанцаў [[1863]]-га году пераўтварыўся ў агульнанацыянальны фэст.
 
Акрамя грамадкай дзейнасьці, свой сьлед [[Зьміцер Кісель (малодшы)|Зміцер Уладзіміравіч]] пакінуў і ў журналістыцы. З 90-х гадоў працаваў у тыднёвіку беларусаў у Беластоку [[Ніва (газэта)|Ніва]], [[Беларускае Радыё Рацыя|Радыё Рацыя]] і гарадзенскай газеце [[Пагоня]].
 
Памёр [[Зьміцер Кісель]] ва ўзросьце 43-х год у сваёй кватэры ([[Горадня]]) [[30 верасьня]] [[2005]] году.
 
== Крыніцы ==