== Біяграфія ==
Скончыў Гарадзенскі унівэрсытэт імя Янкі Купалы, менавіта ў студэнцкі час пасябраваў з [[Яўген Вапа |Яўгенам Вапай]], [[ Міхал Андрасюк|Міхалам Андрасюком]], [[Янка Мордань|Янкай Морданям]] і іншым прадстаўнікамі беларусаў Беласточчыны.
У канцы 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя [[Зьміцер Кісель]] пачынае актыўную грамадзка-асветніцкуюасьветніцкую дзейнасьць. Узначальваў навуковую суполку маладзі імя Максіма Багдановіча. Ідэя выдаваць уласную газету у сяброў суполкі нарадзілася перад Калядамі [[1988]] году. У госцігосьці да іх прыехалі тады [[Янка Мордань]], беларускі дзеяч з Беласточчыны і Надзея Артымовіч. Пра сваё выданьне размова пайшла пад час сустрэчы ў музеімузэі Багдановіча. Мінчукі тады ўжо мелі свае газеты і правінцыялы, вырашылі, што і ім час стварыць сваё выданьне. Сябры спрачаліся вакол назвы газеты: Зьміцер прапаноўваў «Гараднічанка», хтосьці іншы -"Гарадніца", але ў рэшце перамагла прапанова мастака Міхася Баярчука — «Рэанімова». Першы наш нумар выйшаў на пачатку [[1989]] года. Яго адметнасцю было тое, што там упершыню у беларускім друку зьявіліся словы і ноты «Магутнага Божа», перададзеныя гарадзенскім сябрам беластоцкімі беларусамі.
На той нумар сябры суполкі імя [[Максіма Багдановіча]] зьбіралі ўласныя грошы. [[Данута Бічэль-Загнетава|Данута Бічэль-Загнетава]] зьвязвалася з [[Мінск|Мінскам]]. Беларускія газеты друкаваліся тады ў Літве, у Літоўскім Доме друку. У адной з камуністычных газетаў у [[Вільня|Вільні]] працаваў беларускі хлопец, які і дапамагаў. Літоўцы бралі з нашых патрыётаў вялізныя грошы, а менавіта 10 капеек за друкаваную старонку.
Нумары на машынцы набірала Данута Янаўна, затым рабілі макет і везлівезьлі ў Вільню, альбо перадавалі праз [[Мінск]]. З распаўсюджаньнем праблемаў не было — увесь наклад разлятаўсяразьлятаўся за некалькі гадзінаў.
У [[1995]] годзе на Сьвіслацкіх гарадзкіх могілках была адшукана магіла [[Віктар Каліноўскі|Віктара Каліноўскага]] — ідэоляга беларускага нацыянальнага руху і старэйшага брата [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], які быў кіраўніком збройнага вызвольнага паўстаньня супраць расійскай імперыіімпэрыі. АднаўленнемАднаўленьнем магілы і памятнага крыжа займаўся [[Зміцер Кісель]], а таксама мясцовы грамадскіграмадкі актывіст Віктар Трэшчановіч, Юрась Мацко з [[Горадня|Гродна]]. Неўзабаве па прапанове Гарадзенскіх філій партыі [[Грамада (БСДГ)]] і грамадзкага аб'яднаньня «Фонд імя Льва Сапегі», якія былі першымі арганізатарамі масавага ўшанаваньня памяці палеглых змагароў, Дзень памяці паўстанцаў [[1863]]-га году пераўтварыўся ў агульнанацыянальны фэст.
Акрамя грамадкай дзейнасьці, свой сьлед [[Зьміцер Кісель|Зміцер Уладзіміравіч]] пакінуў і ў журналістыцы. З 90-х гадоў працаваў у тыднёвіку беларусаў у Беластоку [[Ніва]], [[Беларускае Радыё Рацыя|Радыё Рацыя]] і гарадзенскай газеце [[Пагоня]].
|