Зьміцер Кісель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 9:
У канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя [[Зміцер Кісель]] пачынае актыўную грамадска-асветніцкую дзейнасць. Узначальваў навуковую суполку маладзі імя Максіма Багдановіча. Ідэя выдаваць уласную газету у сяброў суполкі нарадзілася перад Калядамі [[1988]] году. У госці да іх прыехалі тады [[Янка Мордань]], беларускі дзеяч з Беласточчыны і Надзея Артымовіч. Пра сваё выданне размова пайшла пад час сустрэчы ў музеі Багдановіча. Мінчукі тады ўжо мелі свае газеты і правінцыялы, вырашылі, што і ім час стварыць сваё выданне. Сябры спрачаліся вакол назвы газеты: Зміцер прапаноўваў "Гараднічанка", хтосьці іншы -"Гарадніца", але ў рэшце перамагла прапанова мастака Міхася Баярчука - "Рэанімова". Першы наш нумар выйшаў на пачатку [[1989]] года. Яго адметнасцю было тое, што там упершыню у беларускім друку з'явіліся словы і ноты "Магутнага Божа", перададзеныя гарадзенскім сябрам беластоцкімі беларусамі.
 
На той нумар сябры суполкі імя [[Максіма Багдановіча]] збіралі ўласныя грошы. [[Данута Бічэль-Загнетава|Данута Бічэль-Загнетава]] звязалася з Мінскам. Беларускія газеты друкаваліся тады ў Літве, у Літоўскім Доме друку. У адной з камуністычных газетаў у Вільні працаваў беларускі хлопец, які і дапамагаў. Літоўцы бралі з нашых патрыётаў вялізныя грошы, а менавіта 10 капеек за друкаваную старонку.
 
Нумары на машынцы набірала Данута Янаўна, затым рабілі макет і везлі ў Вільню, альбо перадавалі праз [[Мінск]]. З распаўсюджаннем праблемаў не было — увесь наклад разлятаўся за некалькі гадзінаў.
 
У [[1995]] годзе на Свіслацкіх гарадскіх могілках была адшукана магіла [[Віктар Каліноўскі1863|Віктара Каліноўскага]] – ідэолага беларускага нацыянальнага руху і старэйшага брата [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], які быў кіраўніком збройнага вызвольнага паўстання супраць расійскай імперыі. Аднаўленнем магілы і памятнага крыжа займаўся [[Зміцер Кісель]], а таксама мясцовы грамадскі актывіст Віктар Трэшчановіч, Юрась Мацко з [[Гродна]]. Неўзабаве па прапанове Гарадзенскіх філій партыі [[Грамада (БСДГ)]] і грамадскага аб’яднання “Фонд імя Льва Сапегі”, якія былі першымі арганізатарамі масавага ўшанавання памяці палеглых змагароў, Дзень памяці паўстанцаў [[1863]]-га году пераўтварыўся ў агульнанацыянальны фэст.
 
Акрамя грамадскай дзейнасці, свой след Зміцер Уладзіміравіч пакінуў і ў журналістыцы. З 90-х гадоў працаваў у тыднёвіку беларусаў у Беластоку [[Ніва]], [[Радыё Рацыя]] і гарадзенскай газеце [[Пагоня]].
 
Памёр [[ЗміцерЗьміцер Кісель]] ва ўзросце 43-х год у сваёй кватэры ([[Гродна]]) [[30]][[верасень|верасня]] [[2005]] года.
 
== Крыніцы ==