Прыпяць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, стыль, выявы
Радок 38:
Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае, на астатнім працягу зьвілістае, вольна мэандруе, шмат нізкіх пясковых выспаў, старарэччаў, затокаў. Ніжэй вусьця р. Турыя гідравузел, адкуль падаецца вада ў [[Белаазерскі канал]] для жыўленьня Дняпроўска-Бускага канала. Ніжэй гідравузла на невялікім працягу рэчышча месцамі перасыхае і ператвараецца ў азёрападобныя плёсы. Пераважная шырыня ракі ад вытоку да вусьця р. Стаход 4—15 м, ніжэй па плыні 50—70 м, у нізоўі 100—250 м, пры ўпадзеньні ў Кіеўскае вадасховішча 4—5 км. Да р. Бобрык 1-ы рэчышча Прыпяці нярэдка абвалаванае, у сярэдняй плыні — прыродныя берагавыя валы (вышыня да 1,5 м).
 
Уласцівасьці гідралягічнага рэжыму ракі — расьцягнутае веснавое разводзьдзе, кароткачасовая (100—120 дзён) летняя межань, якая парушаецца дажджавымі паводкамі і амаль шторочнымі восеньскімі пад'ёмамі ўзроўню вады. На пэрыяд веснавога разводзьдзя прыпадае 60 %, летне-восеньскую межань 24 %, зімовую 16 % рочнага сьцёку. Максымальныя ўзроўні вады ў 1-ай палове красавіка. Вышыня пад'ёму ў высокай плыні да 2 м, у сярэдняй і нізкай да 5 м, у межах вузкай абалоны (каля Мазыра) да 7 м над самай нізкай межаньню. Самыя нізкія ўзроўні звычайна ў верасьні — кастрычніку. Замярзае амаль адначасова на ўсім працягу звычайна ў першай палове сьнежня, ачышчаецца ад лёду ў канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4—8 дзён. Сярэднярочны выдатак вады (м³/с) каля вёскі [[Кораб'е]] ([[Столінскі раён]], 310 км ад вытоку) 119, каля Турава — 264 м, Мазыра — 383 м; найбольшы адпаведна 1760 ([[1932]]), 3990 ([[1979]]), 5670 ([[1895]]); найменшы адпаведна 9,66 ([[1953]]), 38,6 ([[1954]]), 22 ([[1921]]).
 
== Рэльеф ==