Марыя Казімера д’Арк’ен: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 45:
 
== Біяграфія ==
Паходзіла са старажытнага, але зьбяднелага францускага роду маркізаў д'Арк'ен. Была дачкой маркіза [[Анры Альбэр дэ ля Гранж д'Арк'ен|Анрыя Альбэра дэ ля Гранж д'Арк'ена]] й Франсуазы дэ ля Шатр, ахмістаркі [[Марыя Людвіка Ганзага|Марыі Людвікі Ганзагі]], якая ў [[1645]] стала жонкай караля польскага й вялікага князя літоўскага [[Уладыслаў Ваза|Ўладыслава Вазы]]. Як і маці, Марыя Казімера стала ахмістаркай Марыі Людвікі Ганзагі й у веку 4-х гадоў прыбыла ў [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]]. Пазьней праціўнікі Марыі Казімеры сьцьвярджалі, што яна была няшлюбнай дачкой каралевы Марыі Людвікі, але прычынай такіх плётак, хутчэй за ўсё, была проста прысутнасьць малое дзяўчынкі ў сьвіце каралевы. Марыя Казімера вельмі хутка засвоіла польскую мову й культуру, за што атрымала пяшчотнае найменьне ''Марысенька'', пад якім яна ўвайшла ў гісторыю.
 
У [[1648]] у сувязі із складанай сытуацыяй у краіне й сьмерцю караля й вялікага князя Ўладыслава аўдавелая каралева адаслала Марысеньку ў родны Нэвэр, дзе тая на працягу 4-х гадоў навучалася ў кляшторнай школе. Сама позна ў [[1653]] Марыя Казімера вярнулася ў Рэч Паспалітую да двару Марыі Людвікі, якая ўжо была жонкай новага гаспадара - [[Ян Казімер Ваза|Яна Казімера Вазы]]. У сакавіку [[1655]] падчас прыдворных урачыстасьцяў, прымеркаваных да правядзеньня [[варшава|варшаўскага]] сойму, Марысенька пазнаёмілася са сваім будучым мужам і каралём [[Ян Сабескі|Янам Сабескім]]. Знаёмства паглыбілася дзякуючы прыбыцьцю Яна Сабескага на каралеўскі двор у [[1656]]. Паміж маладымі ўсталявалася ўзаемная прыязьнь, але да шлюбу, тым ня менш, справа не дайшла.
 
[[3 сакавіка]] [[1658]] Марыя Казімера выйшла замуж за [[сандамерскі ваявода|сандамерскага ваяводу]] [[Ян Сабепан Замойскі|Яна Сабепана Замойскага]]. На думку Марыі Людвікі, меркаваньне якой найбольш паўплывала на выбар жаніха, Замойскі больш падыходзіў, бо, па-першае, быў больш заможным за Сабескага, а па-другое, падчас [[Паўночная вайна 1656-1660 гадоў|вайны із швэдамі]] першы застаўся верным Яну Казімеру. У шлюбе з Замойскім Марысенька мела чатырох дзяцей, але ніводзін зь іх не дажыў да паўнагодзьдзя.
 
Празь месяц пасьля сьмерці Яна Замойскага [[14 траўня]] [[1665]] Марыя Казімера таемна ажанілася зь Янам Сабескім (афіцыйны шлюб адбыўся [[5 ліпеня]] таго ж году). Як на думку сучасьнікаў, гэтак і гісторыкаў, гэта быў адзін зь нешматлікіх "шлюбаў па каханьні" таго часу. У шлюбе зь Янам Сабескім Марысенька мела 13 дзяцей, але толькі чацьвёра дасягнулі паўнагодзьдзя.
 
[[2 лютага]] [[1676]] была каранаваная на каралеву польскую й вялікую княгіню літоўскую. На гэтай пасадзе дамагалася заключэньня хаўрусу Рэчы Паспалітае й Францыі, адначасова спрабавала атрымаць ад [[Люі XIV]] прывілеі для свайго роду.
 
Каралеўская пара пакінула пасьля сябе вялікую карэспандэнцыю. Любоўныя лісты зьявіліся ў васноўным у [[1665]]-[[1683]] падчас шмалікіх растаньняў, выкліканых, напрыклад, рокашамі, паездкай Марысенькі ў [[Парыж]], вайной [[1675]]-[[1676]] і [[Бітва пад Венай 1683 году|аблогай Вены ў 1683]]. Зь лістоў можна даведацца пра асобы Сабескага й Марысенькі, іхнае каханьне, цяжкасьці таго часу.
 
Пасьля сьмерці мужа Марысенька ў [[1699]] са шматлікай сьвітай выехала ў [[Рым]], дзе жыла ў палацы [[Кіджы-Адэскалькі]]. Часта гасьцявала ў рымскіх папежаў, спачатку ў [[Інацэнт XII|Інацэнта ХІІ]] (ён, будучы нунцыем у Рэчы Паспалітай, шлюбаваў Марыю зь Янам Сабескім), пасьля ў [[Клімэнт XI|Клімэнта ХІ]]. Пазьней выехала ў Францыі, аднак Люі XIV забараніў ёй зьяўляцца ў Парыжы й [[Вэрсаль|Вэрсалі]]. У сваіх лістох яна пісала: "''Хачу лічыцца вашай васалкай, а не каралевай, бо, пакідаючы Рым, склала сваё каралеўства ля стопаў папескіх''".
 
Апошнія паўтара гады жыла ў [[Блюа]], дзе й памерла пасьля прызначанага лекарам паласканьня страўніка ў студзені [[1716]]. [[2 красавіка]] яе труна была перанесеная ў капліцу сьвятога Яўстаха ў касьцёле сьвятога Збаўцы ў Блюа. Сэрца ж яе было пахаванае ў вурне ў мясцовым езуіцкім касьцёле (зьнікла падчас Францускае рэвалюцыі). У [[1717]] цела Марысенькі было перапахаванае ля цела мужа ў касьцёле капуцынаў у Варшаве. Адтуль у [[1733]] абодва целы былі перанесеныя на [[Вавэль]].
 
У гонар Марыі былі назаваныя гданскія караблі ''Marie, Die Königin von Pohlen'', ''Maria Casimira Königin von Pohlen'', а таксама мястэчкі [[Марывіль]] і [[Марымонт]].
 
== Дзеці ==