Аляксандар Уласаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д выпраўленьне спасылак
Радок 11:
Браў удзел у Першым Усебеларускім зьезьдзе. У [[1918]] годзе ўвайшоў у склад [[Рада БНР|Рады]] [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]], праз год аднавіў дзейнасьц Беларускага Навуковага Таварыства ў [[Вільня|Вільні]] «Наша хатка». Уласаў выдаваў таксама часопісы «Лучынка» для дзяцей і «Саха» для сялянаў.
 
На момант заключэньня [[Рыская мірная дамова 1920 году|Рыскай дамовы]] 1920 году]] знаходзіўся ў [[Радашковічы|Радашковічах]], якія апынуліся ў выніку дамовы на тэрыторыі міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]]. Пазьней у Радашковічах Уласаў стварыў [[Радашкаўская беларуская гімназіяй|беларускую гімназію]] імя [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]], узначальваў [[Таварыства беларускай школы]]. У [[1922]]—[[1927]] годзе меў мандат сэнатара першага тэрміну зь сьпісу Блёку Нацыянальных Меншасьцяў ад [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] у польскім сэйме.
 
У кастрычніку [[1939]] году быў арыштаваны [[НКВД]] і перавезены ў [[Менск]]. У лістападзе [[1940]] году асуджаны на 5 гадоў канцлягераў за «шпіёнска-правакатарскую дзейнасьць». Памёр у зьняволеньні ў [[Расея|Расеі]].