Марыя Казімера д’Арк’ен: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 45:
 
== Біяграфія ==
Паходзіла са старажытнага, але зьбяднелага францускага роду маркізаў д'Арк'ен. Была дачкой маркіза Анрыя Альбэра дэ ля Гранж д'Арк'ена й Франсуазы дэ ля Шатр, ахмістаркі Марыі Людвікі Ганзагі, якая ў 1645 стала жонкай караля польскага й вялікага князя літоўскага Ўладыслава Вазы. Як і маці, Марыя Казімера стала ахмістаркай Марыі Людвікі Ганзагі й у веку 4-х гадоў прыбыла ў Рэч Паспалітую. Пазьней праціўнікі Марыі Казімеры сьцьвярджалі, што яна была няшлюбнай дачкой каралевы Марыі Людвікі, але прычынай такіх плётак, хутчэй за ўсё, была іхпроста узаемнаяпрысутнасьць малое дзяўчынкі ў сьвіце каралевы. Марыя Казімера вельмі хутка засвоіла польскую мову й культуру, за што атрымала пяшчотнае найменьне Марысенька, пад якім яна ўвайшла ў блізкасьцьгісторыю.
 
У 1648 у сувязі із складанай сытуацыяй у краіне й сьмерцю караля й вялікага князя Ўладыслава аўдавелая каралева адаслала Марысеньку ў родны Нэвэр, дзе тая на працягу 4-х гадоў навучалася ў кляшторнай школе. Сама позна ў 1653 Марыя Казімера вярнулася ў Рэч Паспалітую да двару Марыі Людвікі, якая ўжо была жонкай новага гаспадара - Яна Казімера Вазы. У сакавіку 1655 падчас прыдворных урачыстасьцяў, прымеркаваных да правядзеньня варшаўскага сойму, Марысенька пазнаёмілася са сваім будучым мужам і каралём Янам Сабескім. Знаёмства паглыбілася дзякуючы прыбыцьцю Яна Сабескага на каралеўскі двор у 1656. Паміж маладымі ўсталявалася ўзаемная прыязьнь, але да шлюбу, тым ня менш, справа не дайшла.
 
== Вонкавыя спасылкі ==