Нарач: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rubinbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: fr:Lac Naratch
Дадатковыя дадзеныя
Радок 23:
|Даўгата_хвілінаў = 45
}}
'''Нарач''' ([[польская мова|поль.]] Narocz, [[летувіская мова|літ.]] Narutis) — [[возера]] ў [[Беларусь|Беларусі]], у Мядзельскім раёне [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]. Разьмешчанае ў басэйне ракі [[Нарач (рака)|Нарач]]. Уваходзіць у [[Нарачанскія азёры|Нарачанскую групу]] азёр.
 
Нарач — самае вялікае возера ў Беларусі. Плошча — 79,6 км². Найбольшая глыбіня — 24,088 м. Даўжыня найбольшага папярэчніка — 12,8 км. Даўжыня берагавой лініі — 41 км. Аб'ём [[вада|вады]] — 710 млн м³. Плошча вадазбору — 199 км². Нарач насяляе дваццаць два віды рыб, зь іх найбуйнейшы — [[шчупак]].
 
Возера Нарач утварылася некалькі тысячагодзьдзяў таму, пры адступе [[ляднік|ледніка]]. На шляху ледніка да поўначы паўстала Сьвянцянская града. Вада ад талага лёду ўтварыла вялізную водную прастору, зь якой пасьля, з паніжэньнем узроўня вады, вылучыліся азёры, якія ўтварылі Нарачанскую групу. Нарач — тыповы прадстаўнік прыроды поўначы Беларусі — Беларускага Паазер'я.
 
== Гісторыя ==
 
Падчас [[Першая Сусьветная вайна|Першай сусветнай вайны]] ў [[1916]] годзе ў навакольлях возера праводзілася [[Нарачанская апэрацыя]] — няўдалая спроба наступу расейскай арміі.
 
У 1921<ref>[[Рыская мірная дамова]]</ref>-1939<ref>[[Пакт Молатава-Рыбэнтропа]]</ref> годы, возера Нарач знаходзіласця на терыторыі [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]] і было самым самым вялікім возерам гэтай краіны.
 
== Зноскі ==
{{Зноскі}}
 
== Галерэя ==