Герб Партугаліі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: lt:Portugalijos herbas
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: th:ตราแผ่นดินของโปรตุเกส; касмэтычныя зьмены
Радок 1:
[[ВыяваФайл:Coat of arms of Portugal.svg|300пкс|міні]]'''Герб Партугаліі''' афіцыйна прыняты 30 чэрвеня 1911 году разам з [[сьцяг Партугаліі|сьцягам Партугаліі]].
 
== Апісаньне ==
Герб Партугаліі ўяўляе сабой залатую армілярную сфэру, на якую зьмешчаны геральдычны шчыт. На шчыце, на белым фоне ў форме крыжа намалявана 5 малых сініх шчытоў. На малых шчытах намалявана па 5 срэбных бэзантаў. Па баках вялікага шчыта шырокая чырвоная каемка з сямю залатымі замкамі. Армілярная сфэра апраўленая залатымі галінамі, перавязанымі зьнізу двума стужкамі - чырвонай і зялёнай стужкай (колеры дзяржаўнага сьцягу).
 
== Гісторыя і значэньне ==
Сучасны [[партугалія|партугальскі]] [[герб]] - вынік тысячагадовых зьмен. Герб бярэ свой пачатак ад сіняга крыжа на срэбным фоне Генрыха Бургундзкага, да якога паступова дадаваліся і прыбіраліся новыя элемэнты, і завяршыўся вялікім комплексам [[геральдыка|геральдычных]] элемэнтаў у [[1911]] годзе.
 
== Малыя шчыты і бэзанты ==
Пасьля афіцыйнага прызнаньня незалежнасьці Каралеўства Партугалія ў [[1143]] годзе на бургундзкі сьцяг былі дададзеныя [[срэбра|срэбныя]] бэзанты ([[Бізантыя|бізантыйскія]] манэты), што азначала права караля, як сувэрэннага [[манарх]]а, выпускаць сваю валюту. Падчас росквіту сярэднявечнай геральдыкі шчыт згубіў некаторыя элемэнты і выяву крыжа. Без крыжа і з пяцьцю маленькімі шчытамі на тым месцы,дзе былі срэбныя бэзанты герб успадкоўваў Санчо I. Пазьней лік срэбных бэзантаў было паменшана каралём Сэбасьцьянам I з 11 да 5 на кожным малым шчыце. Позьнія тлумачальнікі тлумачаць іх як пяць ран Хрыста, аднак такое тлумачэньне малаверагодна.
 
== Замкі ==
Падчас кіраваньня Афонсу III зьявілася чырвоная каемка з залатымі [[замак|замкамі]] (не з вежамі, як сьцьвярджаюць некаторыя крыніцы, а менавіта з замкамі). Лік замкаў зьмяняўся ад 8 да 12. Афонса IV вызначыў 12, а Сэбасьцьян I канчаткова зацьвердзіў 7. Меркавана, яны азначаюць маўрытанскія замкі, адваяваныя Партугаліяй падчас [[Рэканкіста|Рэканкісты]]. Магчыма, яны [[Кастылія|кастыльскія]], але ў адрозьненьне ад Гішпанскіх, адлюстроўваных з сінімі адчыненымі варотамі, Партугальскія замкі намаляваныя з зачыненымі залатымі варотамі.
 
== Армілярная сфэра ==
Важны элемэнт партугальскай геральдыкі з [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]] - [[армілярная сфэра]] ([[астралябія]]) - часта выкарыстоўвалася на сьцягах калёній, асабліва ў [[Бразылія|Бразыліі]]. Гэты навігацыйны прыбор, які выкарыстоўваўся для вылічэньня адлегласьцяў, сымбалізуе значэньне Партугаліі ў эпоху вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў,а таксама шырокасьць каляніяльных валадарстваў, што належылі першай рэспубліцы.
 
Радок 50:
[[sr:Грб Португала]]
[[sv:Portugals statsvapen]]
[[th:ตราแผ่นดินของโปรตุเกส]]
[[uk:Герб Португалії]]
[[zh:葡萄牙國徽]]